МІНСК, 15 чэр — Sputnik. Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ўпэўнена, што дэпутаты беларускага парламента падтрымаюць прапанову правесці прэзідэнцкія выбары 11 кастрычніка.
Раней ЦВК называў найбольш верагоднай датай выбараў 15 лістапада. Аднак ужо ў чэрвені камісія агучыла новую верагодную дату — 11 кастрычніка.
"Я думаю, што 11 кастрычніка — найбольш верагодная дата. Адпаведны ліст за маім подпісам накіраваны ў парламент. Я не бачу меркаванняў і якіх-небудзь перашкод, з-за якіх парламент прапанаваў бы іншую дату", — сказала Ярмошына ў эфіры тэлеканала АНТ.
Яна адзначыла, што прапанова аб пераносе магчымай даты выбараў з'явілася ў выніку ўсебаковых кансультацый з зацікаўленымі структурамі.
Па словах Ярмошынай, сярэдзіна кастрычніка з'яўляецца найбольш спрыяльным перыядам — "менш дэпрэсіўным, найбольш прыемным для наведвання краіны міжнароднымі назіральнікамі".
"Пагадзіцеся, лістапад — гэта час восеньскай маркоты і хранічных захворванняў", — дадала яна, падкрэсліўшы, што аб датэрміновых выбарах гаворка не ідзе.