Відэа

Музей-дачу Быкава зачынілі

© Sputnik / Евгений Коктыш / Перайсці ў медыябанкПісьменнік Васіль Быкаў
Пісьменнік Васіль Быкаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Музей знакамітага беларускага пісьменніка Васіля Быкава прыпыніў дзейнасць з-за капітальнага рамонту, зараз ён зачынены для наведвальнікаў, на браме музея вісіць вялікі замок.
МІНСК, 15 чэр — Sputnik. Музей закрылі толькі на гэты год, пасля правядзення рамонту, змены электраправодкі і ўсталявання пажарнай сігналізацыі, музей зноў распачне сваю працу, распавёў былы загадчык музея Алесь Гібкоўскі, паведамляюць СМІ.
На яго думку, усе рамонтныя работы можна было правесці, не зачыняючы музей для наведвальнікаў.
"Наколькі я ведаю, такога вялікага рамонту там ужо не павінна быць. Там ужо зроблена ўсё, што было магчыма: дах перакрыты, унутры ўсе адрэмантавалі. Што там галоўнае — трэба памяняць электраправодку, правесці пажарную сігналізацыю і ўсталяваць звычайную", — распавёў Гібкоўскі.
У мінулым годзе ў Ждановічах пад Мінскам да 90-годдзя са дня нараджэння пісьменніка быў урачыста адчынены музей-лецішча Васіля Быкава. Планавалася, што музей будзе працаваць толькі ў летні сезон. Музей-лецішча Васіля Быкава прапрацаваў толькі чатыры месяцы і быў зачынены на рамонт.
Стужка навiн
0