Памяць Васіля Быкава ўшануюць ў суботу ў Бычках

© Sputnik / Евгений Коктыш / Перайсці ў фотабанкПісьменнік Васіль Быкаў
Пісьменнік Васіль Быкаў - Sputnik Беларусь
Далучыцца да ўрачыстасцяў можа любы ахвочы: гасцей чакае канцэрт і сяброўскія зносіны.

МІНСК, 16 чэр — Sputnik. Літаратурныя чытанні і ўручэнне прэміі "За свабоду думкi" імя Васіля Быкава адбудуцца ў суботу на яго малой радзіме — вёсцы Бычкі (Ушацкі раён Віцебскай вобласці).

У пятніцу 19 чэрвеня спаўняецца 91 год з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка.

Пісьменнік Васіль Быкаў - Sputnik Беларусь
Музей-дачу Быкава зачынілі

"Чакаецца, што ў мерапрыемствах прымуць удзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, а таксама сястра пісьменніка Валянціна Уладзіміраўна, якая жыве ў суседняй вёсцы", — распавёў Sputnik адзін з арганізатараў мерапрыемства —  намеснік кіраўніка руху "За свабоду" Алесь Лагвінец.

Ён таксама не выключыў, што да ўрачыстасцяў далучацца і прадстаўнікі мясцовай улады, паколькі летась на ўрачыстасцях выступала чыноўніца з Ушацкага райвыканкама.

"Мы вельмі рады, што ўлада не дзеліць гэтае свята, але нават калі яны арганізуюць нешта сваё, то гэта таксама добра. Чым больш будзе Быкоўскіх урачыстасцяў, тым лепш", — заявіў Лагвінец.

Па словах арганізатара, далучыцца да ўрачыстасцяў можа таксама любы ахвочы — сваім ходам альбо разам з рухам "За свабоду", які плануе адправіць у Бычкі ў суботу два аўтобусы — у гэтым выпадку неабходна будзе запоўніць запыт, аплаціць ўзнос у 50 тысяч рублёў і атрымаць у штаб-кватэры "За свабоду" білет.

Прэмія "За свабоду думкi" сёлета будзе ўручацца ўжо ў восьмы раз.

"Яе ўладальнікам становіцца чалавек, які сваёй творчай і грамадскай дзейнасцю, асабістым прыкладам спрыяе стварэнню незалежнай беларускай супольнасці і набліжае вяртанне Беларусі ў еўрапейскую сям'ю", — распавёў Лагвінец.

Ён нагадаў, што ў ранейшыя гады лаўрэатамі прэміі станавіліся Рыгор Барадулін, Уладзімер Арлоў, Зміцер Вайцюшкевіч, Алесь Марачкін, Алесь Пушкін і іншыя вядомыя беларусы.

Акрамя ўручэння прэміі і літаратурных чытанняў у праграме урачыстасцяў таксама запланаваны канцэрт Лявона Вольскага і сяброўскія зносіны ў двары былой школы пісьменніка.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі