МІНСК, 16 чэр — Sputnik. Беларускія спартсменкі Маргарыта Махнева і Марына Літвінчук заваявалі залатыя медалі ў спаборніцтвах на каноэ-двойках (K2) на дыстанцыі 200 метра на першых Еўрапейскіх гульнях, якія праходзяць зараз у Баку.
Гэта трэцці залаты медаль зборнай Беларусі: раней ўзнагароды вышэйшай вартасці заваявалі браты Багдановічы ў спаборніцтвах на каноэ-двойках на дыстанцыі 1000 метраў і стралок Віталь Бубновіч ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на дыстанцыі 10 метраў.
Беларускі праплылі 200 метраў за 37,399 секунды і паказалі на фінішы лепшы час. На другую прыступку п'едэстала ўзнялася двойка з Сербіі — сёстры Маладован — Нікаліна і Алівера (37,699), бронза — у спартсменак з Украіны — Поўх Марыі і Тодаравай Анастасіі (37,719).
Пасля перамогі беларускіх вяслярак зборная Беларусі з трыма залатымі, адной срэбнай і пяццю бронзавымі медалямі ўзнялася на 8-е месца ў агульнакамандным заліку. Лідыруе ў выніковай табліцы каманда Расіі (10 + 4 + 4), на другім месцы — Азербайджан (7 + 3 + 7), на трэцім — Венгрыя (6 + 1 + 4).