Rokash: беларускім рокерам трэба ехаць на “Еўрабачанне”

© Photo : RokashRokash адзначаюць 10-годдзе
Rokash адзначаюць 10-годдзе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Удзельнікі гурта распавялі пра запіс другога альбома, пра карысць музычных конкурсаў і пра тое, што трэба рабіць, каб пацясніць хобітаў і оркаў.

Юлія Хвошч, Sputnik.

Не так даўно нэафолькавы беларускі гурт Rokash адзначыў сваё 10-годдзе. У музычным асяроддзі іх адразу назвалі "самымі цяжкімі з фолькавых і самымі лайтовымі з металічных".

Rokash загучалі на італьянскай мове

За час свайго існавання гурт паспеў выступіць на шэрагу фестываляў Беларусі і бліжэйшага замежжа, прыняць удзел у атборы на "Еўрабачанне-2014", запісаць два альбомы. Зараз калектыў працуе над наступным дыскам. Мяркуецца, што ён выйдзе на пачатку 2016-га.

Ад лірыкі да казкі

Першы альбом гурта "Запалі агонь" адрозніваўся шэрагам лірычных, пранікнёных кампазіцый, да свайго юбілею яны выпусцілі EP "Пад знакам крумкача", а зараз рыхтуюцца да запісу другога паўнаварстанага альбому.

Лідэр калектыву, гісторык Лявон Казакоў, распавёў карэспандэнту Sputnik, што ў гучанні новым альбоме не будзе прынцыповых адрозневанняў ад першага, але ў плане тэкстаў гурт паспрабуе адысці ад лірыкі і прымеркаваць новы альбом да тэмы беларускай міфалогіі. Увогуле другі альбом будзе адрознівацца канцэптуальнасцю і "дарослым падыходам".

© Alexandra Fevra/Hitkiller.comRokash:аўтар музыкі і вакал Паліна Дулінец, аўтар тэкстаў і басіст Лявон Казакоў
Rokash:аўтар музыкі і вакал Паліна Дулінец, аўтар тэкстаў і басіст Лявон Казакоў  - Sputnik Беларусь
Rokash:аўтар музыкі і вакал Паліна Дулінец, аўтар тэкстаў і басіст Лявон Казакоў

"Апошнім часам у мяне з'явілася такая думка, што нашай балта-славянскай міфалогіі не надаецца такой увагі, якой яна заслугоўвае", — распавёў Казакоў.

Ён адзначыў, што беларусы больш ведаюць гісторыі пра гоблінаў, оркаў, хобітаў і іншых эльфаў, чым пра сваіх нацыянальных міфалагічных герояў. Казакоў звязвае гэта з вялікай папулярнасцю твораў англійскага паэта і прафесара Джона Толкіна, які на падставе германа-скандынаўскай міфалогіі напісаў свае сусветна-вядомыя творы.

"Мы сваёй музыкай хацім звярнуць увагу аудыторыі менавіта на беларускую міфалогію, на тое, што яна вельмі багатая, але да цяперашнега часу беларускія міфалагічныя сюжэты з'яўляюцца своеасаблівай тэра-інкогніта, іх амаль ніхто не даследуе", — кажуць музыканты.

"Але гэта бездань, якой мы на самой справе не ведаем. І таму я хацеў бы, каб наш другі альбом быў прымеркаваны менавіта да беларускай міфалогіі", — дадаў Казакоў.

Творчы працэс

Апошнім часам гурт робіць шмат эксперыментаў — перакладае свае песні на італьянскую мову, удзельнічае ў музычных конкурсах, мяняюць гучанне. Не так даўно Rokash зрабілі песню "Вяртанне", якая будзе прэзентавана на бліжэйшых фэстах.

© Alexandra Fevra/Hitkiller.comбасіст Rokash, аўтар тэкстаў, Лявон Казакоў
басіст Rokash, аўтар тэкстаў, Лявон Казакоў - Sputnik Беларусь
басіст Rokash, аўтар тэкстаў, Лявон Казакоў

"Мы паэксперыментавалі, і ў песне атрымаўся гук,блізкі да альтэрнатыўнага рока-метала. Але пры гэтым неабходна захоўваць разуменне свайго гучання, і я спадзяюся, што ў нас гэта атрымалася", — сказаў лідэр калектыву.

 "Гэта абсалютна адпавядае нашай канцэпцыі — менавіта спалучэнне нейкіх беларускіх традыцыяў, беларускага гучання, беларускай гісторыі разам з найбольш актуальнымі і цікавымі сучаснымі музычнымі стылямі", — падкрэслілі Rokash.

Таму музыканты раюць не здзіўляцца, калі раптам у альбоме будзе адна песня па альтэрнатыўным метале з беларускім фолькам, а другая — па беларускім фольку з электроншчынай. "Мы лічым, што так яно і трэба".

Распавядаючы пра творчы працэс музыканты адзначылі, што ён заўжды праходзіць досыць хаатычна.

© Photo : Rokashбеларускі неафолькавы гурт Rokash
беларускі неафолькавы гурт Rokash - Sputnik Беларусь
беларускі неафолькавы гурт Rokash

" Музыка ці тэкст пераважае — бывае па-рознаму. Раней спачатку Лявон пісаў тэкст, а Паліна (вакалістка — Sputnik) пісала пад яго музыку. Аранжыроўку звычайна пішу я, але бывае і так, што яна неяк сама ўзнікае падчас рэпетыцый", — распавёў гітарыст калектывў Аляксандр Акульчык.

Дарэчы музыканты доўгі час не маглі знайсці барабаншчыка па розных прычынах — шэраг іншых праектаў, недахоп часу, любоўныя перажыванні ці проста несур'ёзнае стаўленне да музыкі і разгляданне яе ў якасці хоббі. Аднойчы Казакоў прывёў у гурт барабаншчыка са свайго іншага праекта "Подых навальніцы" — і пытанне з бубначамі, нарэшце, было вырашана.

"Подых навальніцы" — беларускамоўны doom-death-metal — мае зусім іншы стыль і іншы падыход да работы. Калі Лявон прапанаваў мне пайграць у "Рокашы", я адразу падумаў, што не пацяну, таму што я граю яшчэ ў трох групах. Неяк у мяне знайшоўся вольны час, і я вырашыў паспрабаваць. Паспрабаваў і падумаў, што застануся з імі на заўжды", — распавёў апошні барабаншчык Rokash Артур Мартынаў.

Ён дадаў, што яму вельмі падабаецца працаваць у гэтым калектыве, што ўсе тут — людзі адукаваныя і цікавыя, кожны з удзельнікаў можа прыўнесці ў творчы працэс нешта сваё, асабістае.

Беларускі андэграунд і "Еўрабачанне"

У 2014-м годзе гурт Rokash паспрабаваў трапіць на музычны конкурс "Еўрабачанне" ад Беларусі.

Па словах музыкантаў, выступ на "Еўрабачанні"  - гэта своеасаблівы эксперымент. Безумоўна, у "Рокашаў" недзе ў падкорцы галаўнога мозга знаходзіліся думкі наконт таго, што "было б прышпільна паўдзельнічаць і нешта выйграць", але сэнс далёка не ў гэтым.

"Наш удзел у "Еўрабачанні" азначаў своеасаблівае выключэнне беларускай фолькавай і рокавай музыкі са своеасаблівага інфармацыйнага гетта, у якім дэ-факта, але вельмі ў вялікай ступені беларуская альтэрнатыўя музыка да гэтага часу і існуе", — патлумачылі музыканты.

На думку ўдзельнікаў гурта, музыка як з'ява — вельмі фарматны прадукт, які мае гучаць па fm- станцыях,тэлебачанні і музычных еўрапейскіх конкурсах. Сваім удзелам на "Еўрабачанні" гурт хацеў паказаць, што і беларускі андэграунд таксама мае права на вялікую аудыторыю.

© Photo : RokashRokash на атборачным туры "Еўрабачанне-2014"
Rokash на атборачным туры Еўрабачанне-2014 - Sputnik Беларусь
Rokash на атборачным туры "Еўрабачанне-2014"

"Еўрабачанне" тое прайшло і будзе нейкае іншае "Еўрабачанне", і ў гэтым кантэксце я бы хацеў запрасіць усіх "калег па цэху" — беларускіх альтэрнатыўных музыкантаў — не саромецца і не чакаць нечага, сідзячы на месцы, не думаць што такіе конкурсы — зусім папсовае лоббі", — сказаў Казакоў.

"Мне хацелася не столькі таго, каб Рокаш прагучаў на "Еўрабачанні", каб паехалі ў якую Аўстрыю ці іншы Гандурас, гэта было вельмі другасна, першасна было тое, каб беларуская альтэрнатыўная музыка нарэшце загучала як ёй належыць", — распавёў Казакоў.

Падчас інтэрв'ю Rokash яшчэ не ведалі пра тое, што беларускі гурт "Нагуаль" трапіў у наступны тур украінскага тэле-шоу X-factor. Але калі даведаліся, сказалі, што яны малайцы.

© Photo : Алесь ДзешчанкаRokash упершыню спявае на італьянскай мове разам з Джэрманам П'янэзэ
Rokash упершыню спявае на італьянскай мове разам з Джэрманам П'янэзэ - Sputnik Беларусь
Rokash упершыню спявае на італьянскай мове разам з Джэрманам П'янэзэ

"І іх перамога пацвярджае тое, што нам ёсць што паказаць, нам ёсць што граць і трэба трошкі нейкіх намаганняў па прамоўшэну гуртоў — і ўсё будзе добра, і беларуская музыка загучыць", — адзначыў Казакоў.

Купальская ноч - Sputnik Беларусь
“Купальскае кола-2015” пройдзе ў “Дудутках” 20-21 чэрвеня

На дадзены момант матэрыялу ў беларускіх музыкантаў аж занадта — трэба лёгкі штуршок. І вось каб адбыўся гэты штуршок, каб лавіна гэтая пайшла ўжо далей змятаць усе шаблоны, усе бар'еры, усе шлагбаумы гэтага шоу-бізнэса, засталіся толькі нейкія маленькія моманты — напрыклад, пачаць сябе паказваць "вялікай аудыторыі" на конкурсах. І поспех гурта "Нагуаль" сведчыць менавіта пра гэта, адзначыў лідэр Rokash.

Фестывалі

Для Rokash лета — самая актыўная пара ў плане музыкі і выступаў. Усе музыканты працуюць — выкладаюць гісторыю ў ВНУ, ладзяць гук у тэатры, займаюцца іншай працай. А летам калектыў ездзіць па Беларусі і краінах бліжэйшага замежжа, выступаюць на радасць сваім прыхільнікам.

"Пакуль што можам дакладна сказаць пра тое, што бліжэйшы наш выступ адбудзецца 20-га чэрвеня ў "Дудутках" на фестывалі "Купальскае кола". Там таксама будуць такія славутыя гурты, з якімі мы лічым за гонар дзяліць сцэну", — распавялі музыканты.

Далей гурт будзе прымаць удзел у фестывалі "Гонар продкаў", прымеркаванага да 555-годдзя горада Вілейкі 4 і 5  ліпеня, а 26-га ліпеня — у "Грундвальскім фэсце" ў "Дудутках" і 8-га жніўня ў Лепелі. Зараз музыканты вядуць перамовы наконт удзелу ў іншых летніх фестывалях.

Стужка навiн
0