МІНСК, 17 чэр — Sputnik. Прыхільнікі ММО-экшна World of Tanks з 15 чэрвеня могуць набыць у рэстаранах Burger King спецыяльны чорны "Танкабургер", паведамілі Sputnik ў кампаніі Wargaming.
Пры гэтым у кампаніі-распрацоўніку WOT адзначылі, што прапанова акцыі дзейнічае толькі на тэрыторыі Расіі.
"Канцэпцыя арыгінальнага бургера стваралася пры ўдзеле распрацоўшчыкаў World of Tanks, якім вядома, колькі высілкаў патрабуецца для відовішчных перамог", — сказалі ў Wargaming.
Там таксама адзначылі, што ў наведвальнікаў расійскіх рэстаранаў Burger King падчас акцыі ёсць магчымасць атрымаць нутрагульнявыя бонусы ад Wargaming: той, хто набыў комба-абед c чорным танкабургерам атрымаюць падарунак — гульнявое "золата" дзень дзеяння прэміум-акаўнта ў гульні або іншыя прызы.
Па дадзеных Wargaming, агульны прызавы фонд сумеснай акцыі складае каля 100 мільёнаў расійскіх рублёў.
Беларускія прыхільнікі WOT змогуць паўдзельнічаць у акцыі, толькі адправіўшыся ў Расію: як раней паведамляў Sputnik, першы рэстаран Burger King ў Мінску толькі плануюць адкрыць. Дакладнай даты, калі на Каменнай горцы можна будзе паспрабаваць фірмовыя бургеры, пакуль няма.