МІНСК, 17 чэр — Sputnik. Інтэрнат Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта па вуліцы Артылерыстаў загарэлася ў першай палове дня.
Ўзгаранне, па сведчанні відавочцаў, адбылося на адной з кухняў.
"Я спала ў сваім пакоі, а потым мяне абудзілі — была пажарная трывога. Нас усіх вывелі хутка з будынка", — распавяла карэспандэнту Sputnik адна з жыхарак інтэрната Аляксандра.
Нарад МНС здолеў хутка патушыць крыніцу ўзгарання. Інфармацыі аб пацярпелых няма.
"Усе цэлыя, але дзяўчынкі, у якіх пакой побач з гэтай кухняй, кажуць, што ў іх усё было ў дыме і згарэла", — падзялілася Аляксандра.
Начальнік студэнцкага гарадка БДПУ Леанід Пепік пракаментаваць інцыдэнт адмовіўся, спаслаўшыся на "занятасць".