МІНСК, 18 чэр — Sputnik. Польскі гурт Vader быў заснаваны ў 1983 годзе, сёлета ён упершыню наведае Беларусь, каб адзначыць разам з беларусамі нацыянальнае свята Купалле ў "Дудутках", паведаміў карэспандэнту Sputnik арганізатар мерапрыемства Алесь Таболіч.
Стала вядома, што польскі гурт будзе высутпаць 20-га чэрвеня з 23:00 да 02:00. Канцэрты ў межах этна-фэсту пачнуцца ў 10:30 20-га чэрвеня і працягнуцца ўсю ноч, 21-га музычны марафон пачнецца а 10-й гадзіне раніцы.
"Vader адносіцца да плеяды "олдскульных" металічных гуртоў, быў заснаваны ў пачатку 80-х і лічыцца асновай польскай метал-сцэны, мы таксама вельмі рады будзем бачыць прадстаўнікоў pagan-metal сцэны гомельскі гурт Gods Tower, які амаль два гады не выступаў на Беларусі", — сказаў Таболіч.
Вядоўцам фестывалю, як і мінулыя гады, будзе вядомы беларускі шоу-мэн і спявак Аляксандр Памідораў.
Расклад выступленняў музычных гуртоў на 20-е чэрвеня:
- 10:30 — 10:45Дуэт Agata
- 10:50 — 11:05Рада
- 11:10 — 11:25Рутвіца
- 11:30 — 11:45Мярэжа
- 11:50 — 12:10Essa
- 12:15 — 12:35Млын Сонца
- 12:45 — 13:10Cad Goddeu
- 13:20 — 13:50Ceilidh Ceol
- 14:00 — 14:30Fabiant
- 14:40 — 15:10Рокаш
- 15:20 — 15:50Ягорава Гара
- 16:00 — 16:30Hok-Key
- 16:40 — 17:10Forodwaith
- 17:20 — 18:00Fram
- 18:10 — 18:40Folcore
- 18:50 — 19:20Vapor Нiemis
- 19:30 — 20:10Оmut
- 20:20 — 21:00Стары Ольса
- 21:10 — 21:40Rise In Rage
- 22:00 — 23:00Gods Tower
- 23:00 — 02:00Vader
- 02:00 — 03:00Raven Throne, Interior Wrath
Расклад выступлення музычных гуртоў на 21-е чэрвеня:
- 0:00 — 10:20Ветах
- 10:30 — 10:50Whiskey Bar
- 11:00 — 11:25Кліч
- 11:35 — 12:00BY CRY
- 12:10 — 12:30Кашлаты Вох
- 12:40 — 13:05UNIA
- 13:15 — 13:40EVTНANAZIA
- 13:50 — 14:15Exegutor
- 14:25 — 14:50Sontsevorot
- 15:00 — 15:30Тринадцатый Бубен
- 15:45 — 16:35ПАЛАЦ
- 16:50 — 17:50DZIECIUKI
- 18:00 — 18:30ZNICH/REMIX
У межах святкавання, акрамя вялікага музычнага марафону, запланавана мноства мерапрыемстваў, якія аб'яднаны адной агульнай ідэяй — рэамінаваць Купальскае свята, паказаць, як яго святкавалі нашыя продкі, правесці шэраг купальскіх абрадаў. Падчас фэсту пройдуць навуковыя канферэнцыі і семінары, майстар-класы, будуць працаваць розныя лакацыі: этна-пляцоўка, горад майстроў, кірмаш, абрадавая пляцоўка і пляцоўка для спартыўных гульняў.