МІНСК, 18 чэр — Sputnik. Грамадскае аб'яднанне "Саюз беларускіх пісьменнікаў" прымеркаваў адкрыццё адмысловай бібліятэкі да 91-годдзя са дня нараджэння пісьменніка.
"Бібліятэка на сайце lit-bel.org папоўнілася першымі пяццю тамамі Поўнага збору твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Кожны жадаючы можа спампаваць кнігі ў фармаце.ePub абсалютна бясплатна", — паведамляецца на сайце арганізацыі.
У хуткім часе на сайце будуць даступныя астатнія пяць тамоў — з шостага па дзясяты — усе, якія на дадзены момант пабачылі свет з меркаваных 14-ці.
Выданне поўнага друкаванага збору твораў было распачата ў 2005 годзе супольнымі намаганнямі грамадскага аб'яднання "Саюза беларускіх пісьменнікаў", грамадзянскай ініцыятывай "Агульнанацыянальны рух Воля народа", маскоўскім выдавецтвам "Время".
Чытать і пампаваць творы Быкава можна па спасылцы.