МІНСК, 19 чэр — Sputnik. Кампанія Nokia збіраецца вярнуцца ў бізнес мабільных тэлефонаў у наступным годзе, паведаміў выканаўчы дырэктар кампаніі Раджыў Суры нямецкаму часопісу Manager Magazin.
Паводле яго слоў, кампанія зараз шукае партнёра, каб пачаць вытворчасць. Паведамляецца, што праект можа стартаваць толькі ў другой палове 2016 года, паколькі функцыі кампаніі абмежаваныя заключанай з канцэрнам Microsoft здзелкай па продажы падраздзялення мабільных тэлефонаў.
"Для праекта мы павінны шукаць падыходных партнёраў", — адзначыў Суры.
Па дадзеных тэлекампаніі Yle, Nokia збіраецца працаваць на рынку мабільных тэлефонаў, як цяпер паступае з планшэтамі — распрацоўваць самі прылады, а затым перадаваць ліцэнзіі на іх трэцім вытворцам (так, ліцэнзіямі на планшэты Nokia валодае кампаніяй з Тайваня Foxconn).
Nokia — фінская транснацыянальная кампанія, якая займаецца вытворчасцю тэлекамунікацыйнага абсталявання для мабільных, фіксаваных, шырокапалосных і IP-сетак, распрацоўшчык картаграфічнага сэрвісу here.com. Амерыканская Microsoft у красавіку мінулага года купіла мабільнае падраздзяленне Nokia за 7,1 мільярды долараў, у тым ліку 2,13 мільярда — за патэнты Nokia.