Ваенны палігон працягвае гарэць на Століншчыне

© Sputnik / Евгений Епанчинцев / Перайсці ў медыябанкБарацьба з ляснымі пажарамі
Барацьба з ляснымі пажарамі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На ліквідацыі ўзгарання задзейнічана звыш 270 чалавек і больш за 40 адзінак тэхнікі.

МІНСК, 19 чэр — Sputnik. Пажар на былым ваенным палігоне ў Столінскім раёне яшчэ не патушаны — раніцай у пятніцу агнём было ахоплена тры гектары лесу, паведамілі Sputnik ў Брэсцкім абласным УМНС.

Пажар на былым ваенным палігоне супрацоўнікі МНС выявілі ў панядзелак 15 чэрвеня, тады яго плошча складала каля 150 гектараў.

Плошча пажару на ваенным палігоне на Брэстчыне скарацілі да 20 га

"Прадоўжана тушэнне ляснога пажару на тэрыторыі былога ваеннага палігона ў Столінскім районене Брэсцкай вобласці. Пацярпелых няма", — сказалі ў МНС.

Ва ўпраўленні адзначылі, што па стане на 06:00 пятніцы плошча пажару склала тры гектара.

У МНС таксама паведамілі, што для на тушэнні агню задзейнічаны 204 чалавекі і 31 адзінка тэхнікі, у тым ліку 14 адзінак тэхнікі і 67 чалавек МНС.

"Для маніторынгу і ацэнкі наяўнага становішча ажыццяўляецца авіяцыйнае патруляванне верталётам МІ-2 РУП "Беллесавія", — сказалі ў МНС.

Акрамя таго, у МНС паведамілі, што працягваюцца таксама работы па тушэнні пажару травы і кустоў на тэрыторыі ГПУ "Нацыянальны парк "Прыпяцкі" (каля вёскі Сіманічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці). На пажары працуюць 130 чалавек і 14 адзінак тэхнікі, двума верталётамі МІ-8 праведзена 106 скідаў вады, паколькі агонь гарыць адбываецца ў цяжкадаступных для пад'езда тэхнікі месцах.

Стужка навiн
0