Навукоўцы: зямля падыйшла да новага этапу вымірання

© Flickr / Benjamin HornЧарапы
Чарапы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Папярэдні этап на планеце завяршыўся знікненнем дыназаўраў.

МІНСК, 20 чэр — Sputnik. Планета ўступіла ў новы перыяд вымірання, аднымі з першых могуць знікнуць людзі, паведамляецца ў даследаванні групы навукоўцаў амерыканскіх універсітэтаў Стэнфард, Прынстан і Берклі.

"Цяпер мы ўваходзім у шосты па ліку этап масавага знікнення відаў", — цытуе BBC вытрымкі з дакладу.

Па словах навукоўцаў, папярэдні этап завяршыўся каля 65 мільёнаў гадоў таму, калі на планеце вымерлі дыназаўры. Даследчыкі адзначаюць, што пазваночныя сталі знікаць на Зямлі рэкорднымі тэмпамі.

"Калі дазволіць гэтаму працягвацца, жывому свеце спатрэбяцца мільёны гадоў на аднаўленне і нашыя біялагічныя віды самі па сабе, хутчэй за ўсё, знікнуць на ранняй стадыі", — мяркуе Джэрарда Себалас, адзін з аўтараў даследавання.

Група сачыла за гістарычнымі тэмпамі вымірання пазваночных па знойдзеных выкапням. Навукоўцы высветлілі, што бягучы працэс вымірання рухаецца ў 100 разоў хутчэй, чым у папярэднія перыяды.

Стужка навiн
0