Беларуская веласепідыстка Алена Амелюсік ўзяла золата на ЕГ-2015

© Photo : Владимир НестеровичАлена Амелюсік
Алена Амелюсік - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дзякуючы перамозе беларускай спартсменкі рэспубліка выйшла на трэцяе агульнакаманднае месца ў медальным заліку.

МІНСК, 20 чэр —Sputnik. Беларуская веласіпедыстка Алена Амялюсік выйграла залаты медаль у жаночай шашэйнай групавой велагонцы на Еўрапейскіх гульнях, якія праходзяць у гэтыя дні ў Баку, паведамляецца на афіцыйным сайце гульняў.

Беларуская веласепідыстка праехала дыстанцыю 120,7 кіламетра з часам 3 гадзіны 20 хвілін 36 секунд.

Серебряны медаль дастаўся польскай спартсменцы Катаржыне Невядомай, "бронза" — у галандкі Ганны ван дэр Брэга. У чацвер першы залаты "веласіпедны" медаль у Баку заваяваў Васіль Кірыенка, які быў першым у індывідуальнай шашэйнай гонцы.

Такім чынам, дзякуючы перамозе Амялюсік беларуская зборная на Еўрапейскіх гульнях у Баку выйшла на трэцяе агульнакаманднае месца па колькасці медалёў: у актыве нашых спартсменаў 7 залатых, 4 сярэбраныя і 12 бронзавых узнагарод. На першым месцы па-ранейшаму знаходзіцца зборная Расіі (27 + 12 + 10), на другім — Азербайджан (13 + 5 + 12).

Стужка навiн
0