У гэты дзень 74 гады таму Брэсцкая крэпасць адной з першых прыняла на сябе ўдар войскаў Вермахта. Савецкія войскі, нягледзячы на колькасную перавагу ворага і адсутнасці цяжкай артылерыі і тэхнікі, доўгі час стрымлівалі праціўніка.
У планах нямецкіх войскаў фартыфікацыйнае збудаванне павінна было быць захоплена ўжо да поўдня 22 чэрвеня, аднак актыўная абарона крэпасці працягвалася каля двух тыдняў, а некаторыя агмені супраціву трымаліся больш за месяц.