Нацбанк не плануе зніжаць стаўку рэфінансавання

© Sputnik / Виктор ТолочкоГрошы
Грошы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэгулятар вітае паніжэнне банкамі ставак па крэдытах і адзначае, што стаўкі па дэпазітах пакуль спрыяюць прытоку рублёвых укладаў.

МІНСК, 22 чэр — Sputnik. Нацыянальны банк Беларусі пакуль не плануе зніжаць ўзровень стаўкі рэфінансавання, якая зараз складае 25% гадавых.

Нацбанк 9 студзеня бягучага года павысіў адразу на 5 працэнтных пунктаў — да 25% гадавых —  узровень стаўкі рэфінансавання. Такое рашэнне было прынята ў якасці меры рэагавання на крызіс на валютным і фінансавым рынку. Да гэтага, на працягу ўсяго 2014 года, стаўка рэфінансавання плаўна зніжалася, у апошні раз — 13 жніўня 2014 года.

 "Стаўку рэфінансавання пакуль не плануецца зніжаць", — сказаў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны ў эфіры тэлеканала АНТ.

 Паводле яго слоў, высокія працэнтныя стаўкі па крэдытах і дэпазітах сёння адлюстроўваюць рэальную эканамічную сітуацыю.

"Сёння ў краіне дастаткова дарагія дэпазітныя стаўкі для таго, каб узмацніць зберажэнні ў беларускім рублі, а высокая дэпазітныя стаўка падцягвае за сабой крэдытную стаўку, таму што дэпазіты і насельніцтва, і юрыдычных асобаў — гэта рэсурсы для выдачы крэдытаў", —  растлумачыў Надольны.

 У той жа час ён заўважыў, што Нацбанк вітае зніжэнне ставак па крэдытах, паколькі эканоміка мае патрэбу ў прытоку менш дарагіх грошай. Пры гэтым для зніжэння ставак рэгулятар плаўна прымушае банкі зніжаць і стаўкі па рублёвых укладах насельніцтва.

 "Інфляцыя са студзеня па май — 6,5%. Гэта нават ніжэй, чым мы ставілі сабе задачу ў пачатку года. Такім чынам, мы кажам, што інфляцыя фактычная парадку 14% гадавых, ўзровень працэнтнай стаўкі 25-26% па дэпазітах насельніцтва — станоўчы, ён забяспечвае стымуляванне да зберажэнняў у беларускім рублі і, больш за тое, нават пакрывае валютную даходнасць па валютных укладах", — падкрэсліў Надольны.

Стужка навiн
0