МІНСК, 22 чэр — Sputnik. Савет ЕС паведаміў, што эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Расіі падоўжаныя да 31 студзеня 2016 года.
Прадстаўнікі краін-членаў ЕС ўзгаднілі падаўжэнне санкцый да 31 студзеня 2016 года на паседжанні 17 чэрвеня, пытанне было вынесена на зацвярджэнне кіраўнікоў МЗС. У панядзелак міністры на пасяджэнні ў Люксембургу ўхвалілі рашэнне аб прадаўжэнні дзеяння сектаральных мер. Яно было ўключана ў лік пунктаў "А", якія прымаюцца на пасяджэнні без дадатковага абмеркавання.
"Пункты "А", прынятыя, санкцыі супраць Расіі падоўжаныя", — гаворыцца ў паведамленні Савета ЕС.
У рамках санкцыйных мер абмежаваны доступ да рынкаў капіталу ЕС шэрагу расійскіх кампаній, сярод якіх "Раснафта", "Транснафта" і "Газпром нафта".
Акрамя таго, забароненыя пастаўкі абсталявання і аказанне паслуг для глыбакаводнай разведкі і здабычы нафты, працы ў Арктыцы і на радовішчах сланцавай нафты ў РФ. ЕС таксама прыняў санкцыі ў дачыненні да абароннага сектара РФ і забараніў еўрапейскім кампаніям пастаўляць прадукцыю двайнога прызначэння дзевяці расійскім прадпрыемствам.