МІНСК, 24 чэр — Sputnik. Міністэрства гандлю Беларусі з 24 чэрвеня прыпыняе працу двух кафэ сеткі "Штолле" (ТАА "РэстаранМаркет") у Мінску, паведаміла прэс-служба ведамства.
"Падчас праверкі ўстаноўлены факты рэалізацыі і выкарыстання пратэрмінаванай прадукцыі пры падрыхтоўцы страў на суму 2 млн. рублёў: у тым ліку алкагольных напояў, тэрмін рэалізацыі якіх скончыўся яшчэ ў 2013 годзе, і г.д.", — гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя гэтага, як паведаміў Мінгандлю, былі ўсталяваныя факты невыканання тэмпературных рэжымаў захоўвання прадуктаў, выкарыстання персаналам кафэ неправераных вагаў, а таксама адсутнасці дакладнай інфармацыі аб тавары.
"Для ліквідацыі выяўленых парушэнняў і забеспячэння дзейснага кантролю за якасцю і бяспекай прадукцыі, якая рэалізуецца кіраўніцтву ТАА "РэстаранМаркет" адведзена 10 дзён", — адзначылі ў ведамстве.
Раней Мінгандлю ўжываў аналагічныя санкцыі ў дачыненні да сеткі "Хутка-смачна", рэстаранаў Goody's, а таксама кафэ "Ачаг" у Бараўлянах.