Вера Дашкевіч, Sputnik
Аб неабходнасці правесці Парад Перамогі Іосіф Сталін загаварыў яшчэ ў сярэдзіне мая. Прычым, па словах Вярхоўнага галоўнакамандуючага, гэта павінен быў быць "асаблівы парад" — з удзелам прадстаўнікоў усіх франтоў і ўсіх родаў войскаў.
Генштаб прасіў на падрыхтоўку два месяцы, Сталін даў месяц. 24 мая камандуючыя франтамі атрымалі дырэктыву "сфармаваць і накіраваць для парада ў Маскву зводны полк".
Рост — не ніжэй 176 см, узрост — не старэйшыя за 30 гадоў
Патрабаванні да фізічнай форме удзельнікаў параду сапраўды былі, пра гэта, да прыкладу, сведчыць адпаведны загад па войсках 1-га Беларускага фронту. Там паказвалася, што рост ўдзельніка парада перамогі павінен быць не ніжэй 176 см, а ўзрост — не болей за 30 гадоў. Але галоўным крытэрыем былі ўсё-ткі мужнасць і гераізм, праяўленыя на фронце.
У зводны полк, згодна з загадам Галоўнакамандуючага, павінны былі ўвайсці шэсць рот пяхоты, па роце — артылерыстаў, танкістаў і лётчыкаў, а таксама зводная рота кавалерыстаў, сапёраў і сувязістаў.
У сярэдзіне чэрвеня ўдзельнікі параду пачалі прыбываць у Маскву. Пачаліся штодзённыя шматгадзінныя трэніроўкі.
Ягораў і Кантарыя
Самая складаная страявая задача дасталася тым, хто нёс сцягі — рота павінна была несці трафейныя нямецкія сцягі і штандары. У ваенны час у франтавікоў не было часу адточваць крок. А зараз на пляцы ад іх патрабавалі дакладных і зладжаных рухаў.
"Нас муштравалі, як навабранцаў, гімнасцёркі не высыхалі ад поту. Але нам было па 20-25 гадоў, і велізарная радасць перамогі лёгка брала верх над стомленасцю", — успамінаў пазней удзельнік Параду Перамогі Кавалер двух ордэнаў Славы Сяргей Шыпкін.
"Насільшчыкі" са сваёй задачай справіліся. Іх выхад на многія гады застаўся адным з самых відовішчных і эфектных момантаў Параду — пад барабанны бой, чаканячы крок, яны ішлі па Краснай плошчы, ля Маўзалея рабілі паварот направа і з сілай кідалі на спецыяльна устаноўленыя памосты варожыя сцягі.
А вось Сцяга Перамогі на Чырвонай плошчы 24 чэрвеня не было. Героі-сцяганосцы Міхаіл Ягораў і Мелітон Кантарыя, а таксама Сцяпан Неўстроеў, камандзір батальёна, якія штурмавалі Рэйхстаг, не здалі экзамен па страявой падрыхтоўцы. На генеральнай рэпетыцыі маршал Георгій Жукаў, якому мелася прымаць парад, прыняў рашэнне адмовіцца ад вынасу Сцяга.
Джульбарс
Джульбарс — легендарны сабака мінна-вышуковай службы, адзіны сабака-уладальнік медаля "За баявыя заслугі". За гады вайны здолеў выявіць больш за сем тысяч мінаў і 150 снарадаў. Джульбарс павінен быў, але не мог сам ўдзельнічаць у пераможным парадзе, таму што ў канцы вайны быў паранены.
"Няхай гэтага сабаку пранясуць на руках па Чырвонай плошчы на маім кіцелі", — загадаў Сталін, калі даведаўся аб раненні легендарнага сабакі.
Дождж
Надвор'е 24 чэрвеня 1945 года было не самае спрыяльнае. Дзве гадзіны пераможцы маршыравалі па лужынах і пад праліўным дажджом. З-за непагадзі прыйшлося адмовіцца ад авія параду і дэманстрацыі працоўных.
Дождж спыніўся толькі пад вечар. Святочны дзень скончылі народнымі гуляннямі і салютам.