Намдырэктара гармалзавода №2 прысудзілі да 6 гадоў пазбаўлення волі

© Sputnik / Игорь Зарембо / Перайсці ў медыябанкНаручнікі
Наручнікі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У былога службовай асобы было канфіскавана больш за 63 тысяч долараў.

МІНСК, 24 чэр —Sputnik. Суд Завадскога раёна сталіцы вынес прысуды па рэзананснай справе аб карупцыі ў ААТ "Гарадскі малочны завод №2" горада Мінска, паведамілі Sputnik ў сераду ў ГУБЭЗ МУС Беларусі.

Аператыўнікі УБЭП УУС Мінаблвыканкама і АБЭЗ Дзяржынскага РАУС у пачатку бягучага года затрымалі за атрыманне хабараў намесніка дырэктара па эканамічных пытаннях мінскага гармалзавода №2. У ходзе следства было ўстаноўлена, што жанчына больш за пяць гадоў (у перыяд з 2007 па 2013 гады) неаднаразова карысталася сваім службовым становішчам. За вырашэнне пытанняў аб пералічэнні авансавых плацяжоў у адрас сельгаспрадпрыемства "Негарэльскае" (Дзяржынскі раён) за пастаўленае на завод малако былая намеснік дырэктара штомесяц атрымлівала 200-300 долараў ЗША.

Акрамя гэтага, па інфармацыі МУС, у злачыннай схеме была замешана і галоўны бухгалтар гармалзавода, якая ажыццяўлялая арганізацыю бухгалтарскага ўліку і кантроль за эканомным выкарыстаннем фінансавых рэсурсаў. Устаноўлена, што яна таксама штомесяц атрымлівала па 300 долараў ЗША.

"Такім чынам, за спрыяльнае рашэнне пытанняў аб авансаванні плацяжоў у адрас сельскагаспадарчага прадпрыемства "Негарэльскагае" за малако, якое пастаўляецца на завод, намеснік дырэктара атрымала хабару на агульную суму 22.200 долараў ЗША, а галоўны бухгалтар завода 2 700 долараў ЗША", — распавяла старэйшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Вераніка Пасмецьева.

Яна таксама дадала, што падчас ператрусу па месцы жыхарства былога намесніка дырэктара гармалзавода аператыўнікі БЭЗ выявілі і канфіскавалі 63100 долараў.

"Суд Завадскога раёна горада Мінска прызнаў былых службовых асобаў мінскага гармалзавода №2 вінаватымі ў атрыманні хабараў і прызначыў ім пакаранне: за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры намесніку дырэктара па эканамічных пытаннях прызначана пакаранне ў выглядзе шасці гадоў, а галоўнаму бухгалтару прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на тры гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу", — дадала Пасмецьева.

У МУС падкрэслілі, што суд таксама пазбавіў права займацца пэўнай дзейнасцю намесніка дырэктара і галоўнага бухгалтара (другога тэрмінам на тры гады), а канфіскаваныя грошы былі накіраваны ў даход дзяржавы.

"Пакуль прысуды ў законную сілу не ўступілі і могуць быць абскарджаны ва ўстаноўленым парадку", — рэзюмавала Пасмецьева.

Стужка навiн
0