МІНСК, 24 чэр — Sputnik. Акрамя таго сталі вядомы фіналісты конкурсу "рок-выбары" сярод маладых беларускіх гуртоў.
На кожны з трох дзён фестывалю заяўлена па 9 калектываў, другі і трэці фестывальныя дні распачнуцца выступленнем пераможцаў конкурснага галасавання.
"Аргкамітэтам было адабрана 10 беларускіх гуртоў, сярод якіх Blagi Mat, "Мутнаевока", Asspirin і іншыя. Зараз распачаўся фінальны этап галасавання, пераможца якога атрымае магчымасць выступіць на адной сцэне з топавымі рок-гуртамі на міжнародным фестывалі "ДнеПроРок", — распавялі арганізатары мерапрыемства.
Галасаванне працягнецца некалькі дзён, аддаць голас за ўпадабаны гурт можна ў суполцы VK.
Расклад выступленняў на 10 ліпеня:
- Akute
- Frag
- "Анимация"
- "Декабрь"
- "Включи микрофон"
- Браты Карамазавы
- MORDOR
- "Кукрыниксы"
- Drum Ecstasy
Расклад выступленняў музычных на 11 ліпеня:
- пераможца галасвання музычнага конкурсу
- "Жамки"
- "Ангел НеБес"
- "Реанимация"
- "СЛОТ"
- "Северный флот"
- Лінда
- "Бригадный подряд"
- "Наив"
Расклад выступленняў на 12 ліпеня:
- Другі пераможца галасавання музычнага конкурсу
- "Ойра"
- GroTTesque
- "Операция пластилин"
- Глеб Самойлаў&The Matrixx
- FPG
- "Пилот"
- Louna
Трохдзённы міжнародны оупэн-эір упершыню пройдзе ў Чаўскім раёне Магілёўскай вобласці 10, 11 і 12 ліпеня. Фестываль пройдзе ў вёсцы Гарбовічы ў спартыўна-аздараўляльным цэнтры "Рудэя". Каля пляцоўкі зладзяць палатачны гарадок.
Кошт квіткоў на фестываль складае: 400 тыс рублёў — на адзін дзень, 700 тыс рублёў — абанемент на тры дні.
На фестываль арганізаваны аўтобусныя туры, падрабязная інфармацыя ў суполцы VK.