МІНСК, 24 чэр — Sputnik. Дадатковы пункт міжнароднага паштовага абмену адкрылі на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" РУП "Белпошта" і мытная служба Беларусі, паведаміла прэс-служба ДМК.
Паводле інфармацыі ведамства, у новым пункце прыбыцця міжнародных паштовых адпраўленняў (МПО) у Беларусь будзе ажыццяўляцца іх сартаванне і праводзіцца працэдура мытнай ачысткі без адпраўкі на іншыя пункты міжнароднага паштовага абмену.
"З поштай, якая паступае авіятранспартам, у Нацыянальным аэрапорце "Мінск" у бліжэйшы час плануецца арганізаваць апрацоўку уваходнай міжнароднай пісьмовай карэспандэнцыі з усіх краін, за выключэннем Кітая, Сінгапура і Ганконга. Аб'ёмы такой карэспандэнцыі складаюць каля 27% ад агульнага аб'ёму ўсёй пісьмовай карэспандэнцыі, якая паступае авіятранспартам", — гаворыцца ў паведамленні.
Для гэтага, як паведамляецца, былі вылучаныя аператары паштовай сувязі РУП "Белпошта" і створаны аддзел мытнага афармлення і кантролю мытні "Мінск-2". Пры гэтым у ведамстве падкрэслілі, што вясной 2016 года, пасля адпрацоўкі ўсіх працэдур і ўводу дадатковых магутнасцяў стане магчымым апрацоўка ўсіх МПО, якія дастаўляюцца авиапочтой ў Нацыянальны аэрапорт.