МІНСК, 25 чэр —Sputnik. Кааліцыя розных палітычных сілаў патрабуе кампрамісаў і вядзе да расчаравання сярод прыхільнікаў, заявіў у інтэрв'ю Sputnik лідэр Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін.
"Калі рэальнага падліку галасоў няма, важна змагацца за розумы людзей, каб як мага больш людзей вырваць з-пад уплыву ўлады. У гэтым выпадку наяўнасць кандыдата з выразнымі палітычным праграмамі больш правільна, чым наяўнасць адзінага кандыдата", — лічыць палітык.
Калякін спаслаўся на досвед 2006 года, калі ў камандзе Аляксандра Мілінкевіча працаваў увесь спектр апазіцыйных сіл.
"Але тую ж нашу праграму чытаць было складана ўсім. Там усё было прычасаны: тое, што не задавальняла лібералаў, было адрэзана, усё, што не задавальняла нацыяналістаў, абрэзанае. Усё, што нас не задавальняла, было абрэзанае. У выніку атрымалася што- то невыразнае і незразумелае", — узгадвае лідар "Справядлівага свету".
Цяперашнія жа праграмы палітыкаў, лічыць лідэр партыі левых, дазваляюць адрасна працаваць са сваім электаратам, ня адпужваючы ранейшых прыхільнікаў і эфектыўна прыцягваючы новых. Размовы пра агульны апазіцыйны фронт, на думку Калякіна, выгадныя, перш за ўсё, улады.
"Лукашэнка будзе казаць нашым: вы паглядзіце, з кім яны аб'ядноўваюцца — камуністы з нацыяналістамі. Так ужо было ў 1996 годзе падчас першай спробы стварыць кааліцыю з дзевяці партый. Наша партыя тады страціла 50% свайго колькаснага складу, з 35 тысяч нас адразу стала 17", — распавядае Калякін.
Наяўнасць некалькіх ярка выяўленых альтэрнатыў дае магчымасць, па словах палітыка, адцягнуць ад ўладнага кандыдата большую колькасць галасоў. Тым больш, што, паводле ацэнак Калякіна, сітуацыя для ўлады ў гэтую кампанію складваецца не лепшым чынам.
"Для нас сітуацыя сёння лепш. Улада не выканала ніводнага свайго абяцанні, якое давала ў 2010 годзе. Вы не заўважылі, што ніхто не ўспамінае аб Усебеларускім народным сходзе, якое павінна было падвесці вынікі пяцігодкі і вылучыць кандыдатам у прэзідэнты Лукашэнкі? Чаму? А таму што ні адна пазіцыя пяцігадовага плана ня выкананая… З 22 паказчыкаў вырас толькі адзін — знешні доўг краіны, які павялічыўся ў два разы", — нагадаў Калякін.
Па словах палітыка, у гэтых умовах задача альтэрнатыўных кандыдатаў "максімальна прапампаваць сітуацыю і папрацаваць з насельніцтвам". Калі людзі адгукнуцца, у апазіцыйных кандыдатаў, на думку лідэра "Справядлівага свету", з'яўляецца шанец на другі тур. І вось у гэтым выпадку, перакананы Калякін, аб'ядноўваць намаганні будзе неабходна.