https://bel.sputnik.by/20150626/1015909851.html
Алесь Зайка прэзентаваў кнігу прыказак і прымавак з Косаўшчыны
Алесь Зайка прэзентаваў кнігу прыказак і прымавак з Косаўшчыны
Sputnik Беларусь
Амаль паўстагоддзя аўтар вывучае і збірае скарбы роднай мовы ў тым кутку Беларусі, дзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка. 26.06.2015, Sputnik Беларусь
2015-06-26T12:48+0300
2015-06-26T12:48+0300
2023-02-23T14:03+0300
у беларусі
навіны
культура
еўропа
мінск
увесь свет
імпрэзы і прэзентацыі
ніл гілевіч
алесь зайка
культура і мастацтва
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101590/58/1015905840_0:209:3456:2382_1920x0_80_0_0_43de40d2f2388d7371b3a34cefff4776.jpg
МІНСК, 26 чэр — Sputnik. Поўная назва кнігі складаецца з 40 слоў — "Прыказкі і прымаўкі, жарты і каламбуры, прыгаворкі і языкаломкі, вясельныя прыгаворкі пры дзяльбе каравая, вітанні і зычэнні, ветлівыя і ласкавыя выразы, засцярогі і прысяганні, праклены і адкляцці, жартоўныя праклены і дражнілкі-кепікі, зневажанні і параўнанні, прыкметы народнага календара з Косаўшчыны". Сярод літаратуразнаўцаў яе аркэслілі своеасаблівай навуковай установай у адным выданні.Прэзентацыя кнігі прайшла 25 чэрвеня ў Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы, у ёй узялі ўдзел вядомыя дзеячы навукі і культуры, аматары беларускага фальклору і прыхільнікі беларускай мовы. Кнігу вывучыў і даслаў сваю ацэнку і вядомы фалькларыст і мовазнавец, прафесар Ніл Гілевіч."Сёння, калі я грунтоўна азнаёміўся з гэтай кнігай, я магу з пэўнасцю сказаць народным прыслоўем: гэта кніга, якой цаны няма. Якія цудоўныя ўзоры мудрасці і драматычнага густу ёсць тут на кожнай старонцы, якая глыбінная маральнасць і высокачалавечнасць закладзена ў іх. Мы з пачуццём глыбокай удзячнасці гаворым: "хвала і гонар гэтаму рупліваму збіральніку", — піша Гілевіч.Галоўны рэдактар выдавецтва "Тэхналогія" зачытвае віншаванні Ніла Гілевіча
"Уявім сабе на хвілінку, што ў кожным раёне нашай краіны жыве гэтакі ж даследчык. І я ўпэўнены — усім нам стане лягчэй на душы за лёс нашай роднай мовы, а значыць за лёс роднай Беларусі. Зайкам зроблены вельмі значны ўклад у айчынную дыялекталогію. Такі ўклад, які дазваляе далучыць яго да кагорты самых аўтарытэтных людзей ў гэтай галіне. Віншую, шаноўны спадар Алесь", — адзначыў Гілевіч.Кнігу выдала вядомае беларускае выдавецтва "Тэхналогія". Колькі слоў пісьменніку сказаў і галоўны рэдактар выдавецтва Дзмітрый Сайко."Мы з шаноўным аўтарам знаёмы вельмі даўно, яшчэ з дзіцячых часоў. Тады ж ён і захапіўся вось гэтай справай, ураджай якой збірае сёння. Ён вельмі шмат зрабіў для нашых мясцін. Калі вам нехта скажа, што на Косаўшчыне самы вядомы чалавек — гэта Тадэвуш Касцюшка, вы пагадзіцеся, але з той папраўкай, што пасля Алеся Зайкі", — сказаў Сайко.Аўтар кнігі — настаўнік з вёскі Заполле Івацэвіцкага раёна. Кола навуковых зацікаўленняў даследніка вельмі шырокае: дыялекталогія, фразеалогія, парэміялогія, мікратапаніміка, фалькларыстыка, гісторыя сялібаў.Прэзентаваня кніга — не першая ў Алеся Зайкі. Раней убачылі свет "Дыялектны слоўнік Косаўшчыны", "Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны" і "Населенныя пункты Івацэвіччыны".Імпрэза была аздоблена купальскімі песнямі ў выкананні гурта "Мярэжа".
еўропа
мінск
увесь свет
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101590/58/1015905840_0:209:3456:2382_1920x0_80_0_0_43de40d2f2388d7371b3a34cefff4776.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , культура, еўропа, мінск, увесь свет, імпрэзы і прэзентацыі, ніл гілевіч, алесь зайка, культура і мастацтва, даследаванні, гісторыя, літаратура, мастацкая літаратура, этнагравія, дыялектыка, беларусь
у беларусі, навіны , культура, еўропа, мінск, увесь свет, імпрэзы і прэзентацыі, ніл гілевіч, алесь зайка, культура і мастацтва, даследаванні, гісторыя, літаратура, мастацкая літаратура, этнагравія, дыялектыка, беларусь
Алесь Зайка прэзентаваў кнігу прыказак і прымавак з Косаўшчыны
12:48 26.06.2015 (абноўлена: 14:03 23.02.2023) Амаль паўстагоддзя аўтар вывучае і збірае скарбы роднай мовы ў тым кутку Беларусі, дзе нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка.
МІНСК, 26 чэр — Sputnik. Поўная назва кнігі складаецца з 40 слоў — "Прыказкі і прымаўкі, жарты і каламбуры, прыгаворкі і языкаломкі, вясельныя прыгаворкі пры дзяльбе каравая, вітанні і зычэнні, ветлівыя і ласкавыя выразы, засцярогі і прысяганні, праклены і адкляцці, жартоўныя праклены і дражнілкі-кепікі, зневажанні і параўнанні, прыкметы народнага календара з Косаўшчыны". Сярод літаратуразнаўцаў яе аркэслілі своеасаблівай навуковай установай у адным выданні.
Прэзентацыя кнігі прайшла 25 чэрвеня ў Дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы, у ёй узялі ўдзел вядомыя дзеячы навукі і культуры, аматары беларускага фальклору і прыхільнікі беларускай мовы. Кнігу вывучыў і даслаў сваю ацэнку і вядомы фалькларыст і мовазнавец, прафесар Ніл Гілевіч.
"Значны ўклад у айчынную дыялеткалогію ўнёс Алесь Зайка сваёй працай. Такі ўклад, які дазваляе залічыць яго да кагорты самых вядомых аўтарытэтаў у гэтай галіне", — гаворыцца ў паведамленні Гілевіча.
"Сёння, калі я грунтоўна азнаёміўся з гэтай кнігай, я магу з пэўнасцю сказаць народным прыслоўем: гэта кніга, якой цаны няма. Якія цудоўныя ўзоры мудрасці і драматычнага густу ёсць тут на кожнай старонцы, якая глыбінная маральнасць і высокачалавечнасць закладзена ў іх. Мы з пачуццём глыбокай удзячнасці гаворым: "хвала і гонар гэтаму рупліваму збіральніку", — піша Гілевіч.
Галоўны рэдактар выдавецтва "Тэхналогія" зачытвае віншаванні Ніла Гілевіча
"Уявім сабе на хвілінку, што ў кожным раёне нашай краіны жыве гэтакі ж даследчык. І я ўпэўнены — усім нам стане лягчэй на душы за лёс нашай роднай мовы, а значыць за лёс роднай Беларусі. Зайкам зроблены вельмі значны ўклад у айчынную дыялекталогію. Такі ўклад, які дазваляе далучыць яго да кагорты самых аўтарытэтных людзей ў гэтай галіне. Віншую, шаноўны спадар Алесь", — адзначыў Гілевіч.
Кнігу выдала вядомае беларускае выдавецтва "Тэхналогія". Колькі слоў пісьменніку сказаў і галоўны рэдактар выдавецтва Дзмітрый Сайко.
"Мы з шаноўным аўтарам знаёмы вельмі даўно, яшчэ з дзіцячых часоў. Тады ж ён і захапіўся вось гэтай справай, ураджай якой збірае сёння. Ён вельмі шмат зрабіў для нашых мясцін. Калі вам нехта скажа, што на Косаўшчыне самы вядомы чалавек — гэта Тадэвуш Касцюшка, вы пагадзіцеся, але з той папраўкай, што пасля Алеся Зайкі", — сказаў Сайко.
Аўтар кнігі — настаўнік з вёскі Заполле Івацэвіцкага раёна. Кола навуковых зацікаўленняў даследніка вельмі шырокае: дыялекталогія, фразеалогія, парэміялогія, мікратапаніміка, фалькларыстыка, гісторыя сялібаў.
Прэзентаваня кніга — не першая ў Алеся Зайкі. Раней убачылі свет "Дыялектны слоўнік Косаўшчыны", "Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны" і "Населенныя пункты Івацэвіччыны".
Імпрэза была аздоблена купальскімі песнямі ў выкананні гурта "Мярэжа".