МІНСК, 27 чэр — Sputnik. Дзмітрыя Хварастоўскага, як і планавалася, чакаюць у Мінску 5 лістапада, квіткі ўжо ёсць у касах горада і актыўна прадаюцца, распавялі Sputnik арганізатары канцэрту кампанія-промоутор Allstars.
На гэтым тыдні стала вядома, што ў опернага спевака дыягнаставана пухліна мозгу, з-за чаго артыст вымушаны быў адмяніць усе свае выступы да канца жніўня. У паведамленні на афіцыйнай старонцы Хварастоўскага ў Facebook гаварылася, што "Дзмітрый на гэтым тыдні пачынае лячэнне і настроены аптымістычна".
"На дадзены момант усе застаецца ў сіле, пакуль з нагоды адмены нічога не гаварылася", — заявіла супрацоўніца Allstars.
Плануецца, што 5 лістапада Хварастоўскі выканае ў Мінску "Песні ваенных гадоў" — праграму, якая была створана ў гонар 70-годдзя Вялікай перамогі.
Як паведамляюць расійскія СМІ, спявак зараз знаходзіцца ў Лондане разам са сваёй сям'ёй — жонкай, дачкой і сынам. Па наяўнай інфармацыі, Хварастоўскі пройдзе курс лячэння ў сталіцы Вялікабрытаніі ў анкалагічнай клініцы Роял Марсден.
Раней расійскія анколагі выказалі гатоўнасць дапамагчы опернаму спеваку ў лячэнні хваробы, запэўніўшы, што ў кваліфікацыі айчынных нейрахірургаў сумнявацца не варта.