МІНСК, 27 чэр — Sputnik. Трымальнікі банкаўскіх карт ноччу ў нядзелю 28 чэрвеня могуць сутыкнуцца з тым, што карты часова не будуць працаваць, паведамілі Sputnik ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.
Перапынкі ў абслугоўванні картак магчымыя з-за прац па мадэрнізацыі сетак захоўвання дадзеных цэнтра.
"28 чэрвеня 2015 у перыяд часу з 02:00 да 07:00 будуць праводзіцца тэхнічныя працы. У названы прамежак часу магчымы кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" — сказалі ў цэнтры.
Там таксама падкрэслілі, што праблемы могуць узнікнуць пры разліках у сеткі арганізацыі гандлю (сэрвісу), пунктах выдачы наяўных, банкаматах, інфакіёсках.
У цэнтры сказалі, што дадзеныя працы праводзяцца ў рамках рэалізацыі праекта "Стварэнне інфармацыйна тэхналагічнай інфраструктуры аддаленага рэзервовага цэнтра апрацоўкі дадзеных (РЦОД)".
У цэнтры прынеслі трымальнікам карт прабачэнні за магчымыя нязручнасці. Гэта не першае такое папярэджанне: у папярэдні раз тэхнічныя працы праводзіліся працэсінгавым цэнтрам у траўні, пачатку і сярэдзіне чэрвеня бягучага года. Тады трымальнікаў картак гэтак жа апавясцілі аб магчымых праблемах з разлікамі безнаяўнасцю.