Чэмпіянат Беларусі па пейнтболе пройдзе ў Мінску 4 ліпеня

© Flickr / Mustafa KhayatПейнтбалісты
Пейнтбалісты - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У межах спаборніцтваў адбудзецца прэзентацыя такіх ваенна-прыкладных відаў спорту, як лазертаг і страйкбол.

МІНСК, 29 чэр — Sputnik. Чэмпіянат Беларусі па спартыўным пэйнтболе пройдзе ў Мінску 4 ліпеня, паведамілі Sputnik ў Цэнтры спецыяльнай падрыхтоўкі "Дынама".

Першынства будзе прымеркавана да Дня Незалежнасці і пройдзе пры падтрымцы ЦСП і ДТСААФ.

Паводле інфармацыі цэнтра, у чэмпіянаце прымуць удзел 15 каманд з Беларусі і Расіі. Арганізатары паведамілі, што спаборніцтвы адбудуцца на базе ЦСП па адрасе: вул. Карвата, 85.

У межах чэмпіянату пройдзе таксама прэзентацыя такіх ваенна-прыкладных відаў спорту, як лазертаг і страйкбол. Падчас мерапрыемства будуць арганізаваны паказальныя выступленні спартсменаў і выстава макетаў зброі для лазертага і страйкбола. Адкрыццё першынства адбудзецца 4 ліпеня ў 09:00.

Пейнтбол —камандная спартыўная гульня з ужываннем "зброі" — маркераў, якія страляюць шарыкамі з фарбай, яны разбіваюцца пры ўдары аб перашкоду і афарбоўваюць яе. Пейнтбол падзяляецца на спартыўны і тактычны, з'яўляецца адным з тэхнічных відаў спорту.

Стужка навiн
0