https://bel.sputnik.by/20150629/1015948043.html
“Улыбайся” стаў самым праглядальным кліпам сярод беларусаў
“Улыбайся” стаў самым праглядальным кліпам сярод беларусаў
Sputnik Беларусь
Відэа на песню беларускага гурта IOWA сабрала больш за 10 мільёнаў праглядаў у Youtube. 29.06.2015, Sputnik Беларусь
2015-06-29T16:58+0300
2015-06-29T16:58+0300
2023-04-18T21:18+0300
у беларусі
навіны
культура
увесь свет
еўропа
інтэрнэт
музычная індустрыя
музыка
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101527/63/1015276365_0:175:2521:1593_1920x0_80_0_0_35c16390bb8e71fbdb3dd66938cb9c48.jpg
МІНСК, 29 чэр — Sputnik. Самым праглядальным кліпам сярод відэа беларускіх артыстаў на Youtube стаў "Улыбайся" магілёўска-пецярбургскага гурту IOWA. У топ-5 беларускіх кліпаў таксама трапіў яшчэ адзін кліп IOWA, два відэа Макса Каржа і фан-відэа на песню "Ляпісаў", паведамляюць СМІ.На другім месцы па праглядах кліп Макса Каржа "В темноте" — назбіраў 8,4 млн праглядаў. На трэцім — "Маршрутка" IOWA (7,9 мільёнаў праглядаў), на чацвёртым — неафіцыйнае відэа на "Воіны святла" гурта "Ляпис Трубецкой" (7,6 мільёнаў праглядаў), на пятым — "Мотылёк" Макса Каржа (7,3 мільёнаў праглядаў).Беларускамоўныя песні "Ляпісаў" уваходзяць у дзясятку іх самых праглядальных відэа. За "Воінамі святла" па папулярнасці ідуць "Железный", дзве версіі "Я верю", аматарская нарэзка на песню "Шут". На шостым месцы афіцыйны кліп на беларускамоўную "Не быць скотам" (2 мільёнаў праглядаў), на сёмым — аматарская нарэзка на песню "Грай" (1,7 мільёнаў праглядаў).Кліп "Улыбайся" выйшаў у жніўні 2012 года, песня прагучала ў шэрагу расійскіх серыялаў і стала адной з самых запатрабаваных на музычным сэрвісе iTunes сярод артыстаў з СНД.
увесь свет
еўропа
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101527/63/1015276365_81:0:2440:1769_1920x0_80_0_0_0312e7a660fec51872b6116568f4030e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , культура, увесь свет, еўропа, інтэрнэт, музычная індустрыя, музыка, беларусь
у беларусі, навіны , культура, увесь свет, еўропа, інтэрнэт, музычная індустрыя, музыка, беларусь
“Улыбайся” стаў самым праглядальным кліпам сярод беларусаў
16:58 29.06.2015 (абноўлена: 21:18 18.04.2023) Відэа на песню беларускага гурта IOWA сабрала больш за 10 мільёнаў праглядаў у Youtube.
МІНСК, 29 чэр — Sputnik. Самым праглядальным кліпам сярод відэа беларускіх артыстаў на Youtube стаў "Улыбайся" магілёўска-пецярбургскага гурту IOWA. У топ-5 беларускіх кліпаў таксама трапіў яшчэ адзін кліп IOWA, два відэа Макса Каржа і фан-відэа на песню "Ляпісаў", паведамляюць СМІ.
На другім месцы па праглядах кліп Макса Каржа "В темноте" — назбіраў 8,4 млн праглядаў. На трэцім — "Маршрутка" IOWA (7,9 мільёнаў праглядаў), на чацвёртым — неафіцыйнае відэа на "Воіны святла" гурта "Ляпис Трубецкой" (7,6 мільёнаў праглядаў), на пятым — "Мотылёк" Макса Каржа (7,3 мільёнаў праглядаў).
Беларускамоўныя песні "Ляпісаў" уваходзяць у дзясятку іх самых праглядальных відэа. За "Воінамі святла" па папулярнасці ідуць "Железный", дзве версіі "Я верю", аматарская нарэзка на песню "Шут". На шостым месцы афіцыйны кліп на беларускамоўную "Не быць скотам" (2 мільёнаў праглядаў), на сёмым — аматарская нарэзка на песню "Грай" (1,7 мільёнаў праглядаў).
Кліп "Улыбайся" выйшаў у жніўні 2012 года, песня прагучала ў шэрагу расійскіх серыялаў і стала адной з самых запатрабаваных на музычным сэрвісе iTunes сярод артыстаў з СНД.