МІНСК, 29 чэр — Sputnik. Беларуская чыгунка стварае агенцкую сетку па рэалізацыі білетаў на цягнікі, паведамілі Sputnik ў панядзелак у прэс-цэнтры БЧ.
Новаўвядзенне, як адзначаецца ў паведамленні, заклікана павысіць якасць паслуг для пасажыраў шляхам пашырэння магчымасці куплі праязных дакументаў.
"Магчымасць прадаваць квіткі на цягнікі могуць атрымаць іншыя арганізацыі —юрыдычныя асобы (рэзідэнты Рэспублікі Беларусь). На БЧ ўжо распрацаваны і зацверджаны парадак заключэння дагавора аб афармленні праязных дакументаў (білетаў), які будзе ўведзены ў дзеянне 1 ліпеня бягучага года", — распавялі ў БЧ.
Там таксама адзначылі, што яны запрашаюць да супрацоўніцтва ўсе арганізацыі, якія зацікаўленыя ў рэалізацыі білетаў на чыгуначны транспарт.
"Каб прыступіць да продажу квіткоў, неабходна заключыць з БЧ адпаведны дагавор", — удакладнілі ў прэс-цэнтры.