МІНСК, 30 чэр — Sputnik. Міністэрства эканомікі Беларусі прагназуе, што ў 2015 годзе ВУП рреспублики захаваецца на ўзроўні 2014 года.
"Мы чакаем, што ВУП будзе не менш, чым у 2014 годзе. Такое даручэнне прэзідэнта ёсць, але яго цяжка выканаць, тым не менш мы нацэлены на гэта", — сказаў міністр эканомікі Беларусі Уладзімір Зіноўскі у аўторак журналістам у Мінску.
Ён прызнаў, што сёння эканоміка рэспублікі знаходзіцца ў "цяжкім становішчы" і заўважыў, што зніжэнне ВУП краіны адбываецца з-за знешніх фактараў.
"Амаль на сто працэнтаў гэта абумоўлена знешнімі фактарамі. Вы ведаеце, што яшчэ на год падоўжаныя санкцыі ў дачыненні да Расіі, а гэта амаль пяцьдзесят працэнтаў нашага экспарту" — сказаў Зіноўскі.
Па словах міністра, цяпер неабходна вырашаць праблемы з закрэдытаванасці прадпрыемстваў і збытам прадукцыі. Ён таксама дадаў, што дыверсіфікацыя экспарту ідзе, аднак ўваходжанне на новыя рынкі адбываецца павольна. Кіраўнік Мінэканомікі паведаміў, што інфляцыю ў гэтым годзе плануецца ўтрымаць на ўзроўні 16%.
"Нейкіх крэдытаў, пустых эмісій грошай у эканоміку не будзе, гэта выключана. Крэдытаванне будаўніцтва і АПК будзе весціся строга на зваротнай аснове", — сказаў Зіноўскі.
Паводле яго слоў, ёсць верагоднасць, што ў другім паўгоддзі сітуацыя ў эканоміцы палепшыцца. Зіноўскі звязвае надзеі ўрада з тым, што прадпрыемствы пачнуць працаваць лепш, да таго ж, у сферы АПК будзе атрыманы ўраджай.