Выбары прэзідэнта Беларусі адбудуцца 11 кастрычніка

© Sputnik / Виктор ТолочкоУ парламенце
У парламенце - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускія дэпутаты пагадзіліся з прапановай Цэнтрвыбаркама.

МІНСК, 30 чэр — Sputnik. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 11 кастрычніка 2015 года, такое рашэнне прынялі ў аўторак дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, паведамляе карэспандэнт Sputnik з Авальнай залы.

За прагаласавала 102 дэпутаты, супраць ніхто не галасаваў. На выбарах будуць працаваць 155 тэрытарыяльных выбарчых камісій. Яны будуць створаны не пазней, чым за 80 дзён да выбараў. Тэрмін іх паўнамоцтваў заканчваецца пасля апублікавання вынікаў выбараў. Такім чынам, камісіі будуць працаваць прыкладна 85 дзён.

Вылучаць сваіх прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных і ўчастковых выбарчых камісій маюць права:

  • палітычныя партыі і іншыя грамадскія аб'яднанні;
  • працоўныя калектывы арганізацый або іх структурныя падраздзяленні;
  • грамадзяне ў колькасці не менш за 10 чалавек шляхам падачы заявы.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй прэзідэнтам можа быць абраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнні, не маладзейшы за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам і стала пражывае на тэрыторыі краіны не менш за дзесяць гадоў непасрэдна перад выбарамі. Не мае права быць кандыдатам у прэзідэнты грамадзянін, які мае судзімасць.

Кандыдаты на пасаду прэзідэнта вылучаюцца грамадзянамі Беларусі пры наяўнасці не менш за 100 тысяч подпісаў выбаршчыкаў. Пры гэтым у ініцыятыўную групу асоб, якія выказалі жаданне балатавацца, якая і зоймецца зборам подпісаў, павінна ўваходзіць не менш за 100 чалавек.

Ініцыятыўная група для збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку кандыдата павінна быць зарэгістраваная Цэнтральнай выбарчай камісіяй. Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты ажыццяўляецца ЦВК за 35 дзён і заканчваецца за 25 дзён да выбараў. Па дадзеных сацыёлагаў, больш за 70% беларусаў гатовыя прыйсці на ўчасткі для галасавання.

Стужка навiн
0