https://bel.sputnik.by/20150630/1015970332.html
Выйшла новая Чырвоная кніга раслін: рызакарпон, кампілопус і медуніца
Выйшла новая Чырвоная кніга раслін: рызакарпон, кампілопус і медуніца
Sputnik Беларусь
Знікаючых відаў у рэспубліцы, па словах навукоўца, становіцца больш. 30.06.2015, Sputnik Беларусь
2015-06-30T15:43+0300
2015-06-30T15:43+0300
2023-02-23T14:03+0300
у беларусі
навіны
прырода
увесь свет
еўропа
аркадзь скуратовіч
прырода
батаніка
навакольнае асяроддзе
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101596/44/1015964402_0:0:0:0_1920x0_80_0_0_e6bf1125a05c54d7a864185706e8524b.jpg
МІНСК, 30 чэр —Sputnik. Новая Чырвоная кніга, прысвечаная рэдкім раслінам, выдадзена ў Беларусі, паведамляе "Зялёны партал".Чацвёртае выданне кнігі было падрыхтавана ў выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя" і надрукавана накладам 1,5 тысячы асобнікаў. У кнігу ўключана 303 віды раслінных аб'ектаў — на дзесяць больш, чым у папярэднім выданні."Знікаючых відаў сапраўды становіцца ўсё больш. Але ў той жа час нельга сказаць, што пашырэнне складу Чырвонай кнігі звязана з пагаршэннем стану прыроды", — цытуе партал словы старэйшага навуковага супрацоўніка лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін Інстытута эксперыментальнай батанікі імя. В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Аркадзя Скуратовіча.Паводле яго слоў, ёсць віды, якія спачатку былі ў Чырвонай кнізе, але потым іх выключылі, а ў чацвёртае выданне ўнеслі зноў — напрыклад купальнік горны, прастрэл раскрыты (сон-трава).Навуковец адзначыў, што ўсяго з дзікарослых раслін да ліку рэдкіх аднесена 18 новых відаў, сярод якіх шаўкоўнік Кауфмана, чубатка полая, вярба лапландская, гладыш шырокаліставы, медуніца вузкаліставая, грудніца звычайная, пальчатакарэннік жаўтлява-белы, рызакарпон геаграфічны, кампілопус звілісты, кладонія лістовая і іншыя.Скуратовіч таксама паведаміў, што над складаннем дадзенага выдання працавалі больш за 20 супрацоўнікаў НАНБ. Па словах навукоўца, на чарзе —выхад прыкладання Чырвонай кнігі, прысвечанага рэдкім дзікім жывёлам: зараз да такіх аднесены ўжо 202 віды (у папярэдняй кнізе — 188).
увесь свет
еўропа
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , прырода, увесь свет, еўропа, аркадзь скуратовіч, прырода, батаніка, навакольнае асяроддзе, беларусь
у беларусі, навіны , прырода, увесь свет, еўропа, аркадзь скуратовіч, прырода, батаніка, навакольнае асяроддзе, беларусь
Выйшла новая Чырвоная кніга раслін: рызакарпон, кампілопус і медуніца
15:43 30.06.2015 (абноўлена: 14:03 23.02.2023) Знікаючых відаў у рэспубліцы, па словах навукоўца, становіцца больш.
МІНСК, 30 чэр —Sputnik. Новая Чырвоная кніга, прысвечаная рэдкім раслінам, выдадзена ў Беларусі, паведамляе
"Зялёны партал".
Чацвёртае выданне кнігі было падрыхтавана ў выдавецтве "Беларуская энцыклапедыя" і надрукавана накладам 1,5 тысячы асобнікаў. У кнігу ўключана 303 віды раслінных аб'ектаў — на дзесяць больш, чым у папярэднім выданні.
"Знікаючых відаў сапраўды становіцца ўсё больш. Але ў той жа час нельга сказаць, што пашырэнне складу Чырвонай кнігі звязана з пагаршэннем стану прыроды", — цытуе партал словы старэйшага навуковага супрацоўніка лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін Інстытута эксперыментальнай батанікі імя. В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Аркадзя Скуратовіча.
Паводле яго слоў, ёсць віды, якія спачатку былі ў Чырвонай кнізе, але потым іх выключылі, а ў чацвёртае выданне ўнеслі зноў — напрыклад купальнік горны, прастрэл раскрыты (сон-трава).
Навуковец адзначыў, што ўсяго з дзікарослых раслін да ліку рэдкіх аднесена 18 новых відаў, сярод якіх шаўкоўнік Кауфмана, чубатка полая, вярба лапландская, гладыш шырокаліставы, медуніца вузкаліставая, грудніца звычайная, пальчатакарэннік жаўтлява-белы, рызакарпон геаграфічны, кампілопус звілісты, кладонія лістовая і іншыя.
Скуратовіч таксама паведаміў, што над складаннем дадзенага выдання працавалі больш за 20 супрацоўнікаў НАНБ. Па словах навукоўца, на чарзе —выхад прыкладання Чырвонай кнігі, прысвечанага рэдкім дзікім жывёлам: зараз да такіх аднесены ўжо 202 віды (у папярэдняй кнізе — 188).