У Мінску прыдумалі, як называць электронныя цыгарэты

© Flickr / Ecig ClickЭлектронная цыгарэта
Электронная цыгарэта - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прадаўцы не выключаюць, што замест звыклага “электронная цыгарэта” будуць выкарыстоўваць слова “парагенератар”.

МІНСК, 1 ліп — Sputnik. Уладальнікі бізнесу, звязанага з гандлем электроннымі цыгарэтамі, прыдумалі, як іх называць ва ўмовах забароны на назву.

З 1 Ліпеня 2015 ўступаюць у сілу дапаўненні да дэкрэта "Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў" у адпаведнасці з якім будзе забаронены імітацыя вонкавага выгляду тытунёвых вырабаў і выкарыстанне іх найменняў пры вытворчасці тавараў, якімі яны не з'яўляюцца.

"Хутчэй за ўсё, мы будзем называць нашу прадукцыю парагенератарам", — распавёў Sputnik у сераду прадавец аднаго з павільёнаў, размешчанага ў гандлёвым цэнтры ў Мінску.

Паводле яго слоў, уладальнікі бізнесу яшчэ не давалі указанняў на новую назву, але папярэдне разглядаўся дадзены варыянт.

Суразмоўца агенцтва таксама адзначыў, што пакуль не было распараджэння здымаць старыя шыльды з назвай "электронныя цыгарэты".

Акрамя ўвядзення забароны на тэрмін "электронная цыгарэта" з 1 ліпеня ў рэспубліцы ўведзена абмежаванне на выкладку тытунёвых вырабаў ля кас гандлёвых аб'ектаў — зараз пакупнікі могуць даведацца пра цэны на цыгарэты з адмысловых спісаў.

Стужка навiн
0