Ярмошына: сёння ў Беларусі пачалася выбарчая кампанія

© Sputnik / Виктор ТолочкоСтаршыня ЦВК Лідзія Ярмошына
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына - Sputnik Беларусь
Падпісацца
ЦВК зацвердзіў каляндарны план кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі.
МІНСК, 1 ліп — Sputnik. Цэнтрвыбаркам зацвердзіў каляндарны план выбарчай кампаніі, які складаецца з сямі раздзелаў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 11 кастрычніка 2015 года, такое рашэнне прынялі ў аўторак дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі.
"Сёння ў краіне пачалася выбарчая кампанія па выбарах прэзідэнта", — заявіла на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына.
Яна патлумачыла, што сёння ўступіла ў сілу рашэнне дэпутатаў аб тым, што прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 11 кастрычніка, і з гэтага моманту ў краіне стартавала выбарчая кампанія. На пасяджэнні ЦВК плануецца разгледзець 14 пытанняў.
Першым было пытанне аб зацвярджэнні каляндарнага плана выбарчай кампаніі. Так, участковыя камісіі павінны быць утвораны не пазней за 26 жніўня. Не пазней за 17 ліпеня ў ЦВК павінны быць пададзены дакументы па рэгістрацыі ініцыятыўных груп.
З 6 па 15 жніўня ЦВК правядзе рэгістрацыю кандыдатаў у прэзідэнты, не пазней за 26 верасня на выбарчых участках павінны будуць з'явіцца плакаты з біяграфіямі кандыдатаў прэзідэнты. Апошні тэрмін падвядзення вынікаў выбараў — 21 кастрычніка.
Стужка навiн
0