Ахова Дня Незалежнасці: металадэтэктары, турнікеты і камеры

© Sputnik / Иван Петров / Перайсці ў медыябанкКастрычніцкая плошча
Кастрычніцкая плошча - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мінчанам і гасцям сталіцы, на думку ГУУС, трэба праяўляць пільнасць падчас.

МІНСК, 2 ліп — Sputnik. Сталічная міліцыя будзе несці дзяжурства падчас Дня Незалежнасці ва ўзмоцненым рэжыме, традыцыйна месца правядзення святочных мерапрыемстваў будуць агароджаныя турнікетамі, а грамадзян будуць здымаць на відэакамеры, паведамілі Sputnik ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Дзень Незалежнасці ў рэспубліцы будзе адзначацца 3 ліпеня. Асноўныя ўрачыстыя мерапрыемствы пройдуць у цэнтры горада — на пляцоўцы каля Палаца спорту, на тэрыторыі Верхняга горада, у парку Перамогі.

"Традыцыйна ГУУС звяртае ўвагу мінчан і гасцей сталіцы, што ў мэтах бяспекі месцы правядзення масавых святочных мерапрыемстваў у цэнтральнай частцы горада будуць агароджаныя турнікетамі, а праход будзе ажыццяўляцца праз кантрольна-прапускныя пункты, абсталяваныя як стацыянарнымі, так і ручнымі металадэтэктарамі", — сказалі ў ГУУС.

Там таксама адзначылі, што ў пунктах пропуску грамадзян будуць видэадакументаваць, а ў месцах святкавання будзе працаваць сістэма відэаназірання.

У міліцыі нагадалі, што на свята не прапусцяць асоб, якія знаходзяцца ў стане ап'янення, веласіпедыстаў і грамадзян з хатнімі жывёламі.

У ГУУС падкрэслілі, што мінчанам і гасцям сталіцы трэба праявіць "разумную пільнасць" і паведамляць супрацоўнікам унутраных спраў аб падазроных асобах, прадметах і рэчах, пакінутых без нагляду.

Стужка навiн
0