Інфаграфіка

Дзень Незалежнасці: гулянні, салют і перакрытыя дарогі

Падпісацца
Дзе ў Мінску паглядзець салют, на якіх вуліцах 3 ліпеня паркоўка будзе забароненая, у колькі пачнуцца святочныя мерапрыемствы. Глядзіце ў інфаграфіку Sputnik.

Смотреть инфографику на русскоязычной версии сайта >>

Сталіца ў пятніцу будзе святкаваць. Sputnik даведаўся, дзе і ў колькі пройдуць урачыстасці, як будзе працаваць грамадскі транспарт.

У Дзень Незалежнасці ў Мінску пройдзе некалькі агульнарэспубліканскіх мерапрыемстваў. Сярод іх — традыцыйнае ўскладанне вянкоў да манумента Перамогі, вячэрні гала-канцэрт ля абеліска "Мінск — горад-герой" (з 22:00), а таксама дзённыя канцэрты ў горадзе (каля Палаца Спорту — з 11:00, у Верхнім горадзе — з 12:00). Ваеннага параду ў гонар гадавіны вызвалення сталіцы ў гэтым годзе не будзе.

Пройдзе рэспубліканскае свята і некалькі спартыўных спаборніцтваў. Так, з 3 па 5 ліпеня на Мінскім моры пройдзе Кубак Мінска па парусным спорце. Па адрасе праспект Пераможцаў, 18 у 10:00 стартуе першынство сталіцы па веславанні на байдарках і каноэ. А з 11:00 і па 15:00 каля Палаца спорту ў рамках Міжнароднага турніру па сілавым экстрыме з серыі SCL адбудзецца спаборніцтва асілкаў.

Міліцыя абяцае, што трапіць на свята можна будзе за дзве гадзіны да яго пачатку. Месцы правядзення урачыстасцяў абгародзяць турнікетамі, гасцям мерапрыемстваў прыйдзецца праходзіць праз кантрольна-прапускныя пункты, абсталяваныя металадэтэктарамі і відэаназіраннем.

На свята не прапусцяць асоб, якія знаходзяцца ў стане ап'янення, веласіпедыстаў і грамадзян з хатнімі жывёламі.

Калі вас не спыняюць такія строгія меры, то адправіцца ў цэнтр на народныя гулянні лепш на грамадскім транспарце. Таму што і прыпаркавацца будзе складана, і некаторыя вуліцы будуць перакрывацца на працягу дня. Так, 3 ліпеня будзе абмежаваны рух транспарту па ў раёне плошчы Перамогі (па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Я. Купалы да вуліцы Казлова) з 10.00 і да заканчэння мерапрыемства. Акрамя таго, з 18.00 і да паўночы будзе закрыты для руху праспект Пераможцаў —ад вуліцы Няміга да вуліцы Гвардзейскай у абодва бакі.

Падчас правядзення мерапрыемстваў ля Палаца спорту і абеліска "Мінск — горад-герой" будзе забаронена паркоўка транспарту па праспекце Пераможцаў у дамоў №23, №31 і №41, а таксама ў раёне парку Перамогі.

А вось грамадскі транспарт сталіцы ў Дзень незалежнасці будзе працаваць даўжэй, чым у звычайную пятніцу:

  • метро — да 1:30;
  • наземны — да 02:00.

Улічыце, што на першай лініі метро цягнікі з 09:30 да 10:40 не будуць спыняцца на прыпынку "Плошча Перамогі". Таксама раніцай у гэтым месцы будзе зменена схема працы наземнага транспарту:

  • трасы маршрутаў №№100, 115Э, 300Э, 1063, 1064, 1076, 1112, 1151, 1152, 1155, 1280, 1400 пройдуць па праспекце Незалежнасці, вуліцах Свярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, 3.Бядулі, Казлова, праспекце Незалежнасці ў прамым і зваротным напрамках;
  • №1409 — з разваротам на скрыжаванні праспекта Незалежнасці — вул. Казлова;
  • №№18, 26 па вуліцах Захарава, Першамайскай, 3.Бядулі, Казлова, праспекце Машэрава ў прамым і зваротным напрамках;
  • №57 па вуліцах Пуліхава, Першамайскай, Ульянаўскай, Бабруйскай, К.Цэткін, праспекце Дзяржынскага;
  • №№1, 69, 119С па праспекце Незалежнасці, вуліцах Гарадскі Вал, Няміга, праспекце Пераможцаў у прамым і зваротным напрамках.
Стужка навiн
0