Першы Greenfest адбыўся пад Мінскам

© Sputnik / Аляксей Данічаў / Перайсці ў медыябанкМузычны фестывальTuborg Greenfest у Санкт-Пецярбургу
Музычны фестывальTuborg Greenfest у Санкт-Пецярбургу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На фестывалі бясплатна рабілі прычоскі і елі жукоў, пакуль Кіпелаў спяваў па-беларуску.

МІНСК, 4 ліп — Sputnik. Міжнародны фестываль Greenfest упершыню адбыўся ў Беларусі. На двух сцэнах выступілі Кіпелаў, Trubetskoy, Lumen, "Дай Дорогу!", Papa Roach.  

Дзве сцэны стаялі побач. Пакуль адзін гурт выступаў на адной з іх, на другой рыхтаваўся да выступу наступны калектыў. Такім чынам перапынкаў паміж выступамі не было. Насупраць сцэны працавалі забаўляльныя пляцоўкі — можна было сфатаграфацца ў ваннай з дзіўным чалавекам, бясплатна зрабіць новую прычоску ці выканаць за прыз якое-небудзь заданне — напрыклад, з'есці жука ці цыбулю на вачах у гледачоў.

Лайн-ап фестывалю складалі гурты з розных краін — беларускія панкі "Дай Дорогу!", літоўцы Colours of Bubbles, эстонцы Elephants From Neptune, расіяне Lumen і, канешне, хэдлайнеры — амерыканцы Papa Roach. Дарэчы, как паглядзець на выступленне апошніх, прыехала не толькі моладзь, але і шмат людзей "ва ўзросце".

Цікавым было выступленне Кіпелава — ён павіншаваў беларусаў з Днём незалежнасці, выканаў некалькі песен ваенных часоў і нават спяваў на беларускай мове. Прыемным сюрпрызам для аматараў было выкананне спяваком шэрагу старых хітоў з рэпертуару "Арыі" — "Беспечный ангел", "Потерянный рай", "Я свободен".

Апошнія акорды Papa Roach адбыліся пад святочны салют у гонар Дня незалежнасці, які было добра відаць з тэрыторыі фестываля.

Нягледзячы на тое, што фестываль адбываўся ў першыню, арганізацыя прайшла амаль на ўзроўні.

Стужка навiн
0