МІНСК, 5 ліп —Sputnik. Уладальнікі аграсядзібаў будуць выплачваць адпаведны падатак у дыферэнцыяваным парадку — адпаведныя змены плануецца ўнесці ў прэзідэнцкі ўказ ад 02.06.2006 №372.
У цяперашні час разглядаецца пытанне павелічэння стаўкі збору для аграсядзібаў (цяпер яны плацяць адну базавую велічыню ў год — 180 тысяч рублёў). Міністэрства па падатках і зборах прапануе ўвесці стаўку збору ў памеры адной базавай у месяц.
"Пры гэтым збор будзе выплачвацца толькі за тыя месяцы, у якія фактычна будзе ажыццяўляцца такая дзейнасць", —цытуе агенцтва БелТА словы спецыяліста аддзела інфармацыйна-растлумачальнай працы МПЗ.
Паводле звестак МПЗ, абмяркоўваецца прапанова аб павелічэнні стаўкі абласнымі Саветамі дэпутатаў: яе памер будзе залежаць ад таго, якія паслугі аказваюць у сядзібе, а таксама колькі там жылых пакояў і дзе яна размешчана.
Пры гэтым у праекце ўказа будзе прадугледжана, што збор не можа быць павялічаны больш чым у 10 разоў.
У Беларусі дзейнасць у сферы аграэкатурызму не з'яўляецца прадпрымальніцкай і не ліцэнзуецца, аграсядзібу ў рэспубліцы можна адкрыць на аснове заявы, без атрымання якіх-небудзь спецыяльных дазволаў.