Дырэктар Trubetskoy стварыў у Беларусі індзі-лэйбл

© Photo : Trubetskoy Лідэр гурта Trubetskoy Павел Булатнікаў
Лідэр гурта Trubetskoy Павел Булатнікаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Новы лэйбл SunWoofer выпусціць першыя дыскі – гурта Trubetskoy і “Серебряной свадьбы”.
МІНСК, 6 ліп — Sputnik. Заснавальнікам лэйбла стаў Яўген Калмыкоў, былы дырэктар гурта "Ляпис Трубецкой". SunWoofer фактычна з'яўляецца падлэйблам расійскай кампаніі "Саюз", паведамляюць СМІ.
Нягледзячы на тое, што SunWoofer для працы будзе выкарыстоўваць дыстрыбутарскую базу расійскага лэйбла, гэта не перашкаджае SunWoofer называцца "індзі" (незалежным — Sputnik), таму што, "калі пакапацца, то большасць сусветных індзі-лэйблаў працуе менавіта такім чынам".
"Насамрэч, мы стваралі лэйбл перш за ўсё для таго, каб больш якасна і з большай карысцю супрацоўнічаць з тымі музыкамі, з якімі мы ўжо супрацоўнічаем. І таму вельмі складана вызначыць стылістычныя межы для музыкі, якую мы будзем выпускаць. Так што, гэта будзе суцэльная карупцыя, густаўшчына і сяброўскія адносіны", — распавёў Калмыкоў.
Першы рэліз SunWoofer — альбом Міхея Насарогава і кампаніі "Друг", яго ўжо можна знайсці ў сеціве. Далей плануецца выданне дзіцячай праграмы "Серебряной свадьбы", таксама лэйбл плануе супрацоўнічаць са знакамітымі беларускімі індзі-гуртамі "Петля Пристрастия", "Кассиопея", Trubetskoy і іншымі.
"Для нас самае галоўнае — па-першае, правільна аформіць дамовы, з дапамогай якіх потым раскідаць матэрыял на ўсе магчымыя платформы. А па-другое, промападтрымка, бо на кожнай буйной платформе ёсць свае нюансы і карпаратыўныя правілы. Напрыклад, як зрабіць так, каб добры матэрыял на iTunes трапіў на старонку, а не проста ў каталог — патлумачыў Калмыкоў.
Стужка навiн
0