Наступствы спякоты: грыбоў і ягад сёлета збяруць менш

© Sputnik / Алексей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкЗбор чарніцы
Збор чарніцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ураджай чарніц будзе ніжэйшы за леташні, буякі, журавіны чакаюць дажджоў, грыбы перасталі расці з-за гарачага і сухога надвор’я.

МІНСК, 6 ліп — Sputnik. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук падрыхтавала прагноз па чаканага ўраджаю ягад і грыбоў на 2015 год.

З-за складаных умоў надвор'я ўраджайнасць ягад у цэлым па рэспубліцы прагназуецца некалькі ніжэй леташняй, лічаць аўтары даследавання.

"У многіх раёнах беларускага Палесся, асобных рэгіёнах беларускага Паазер'я на фоне дастаткова багатага цвіцення чарніцы адзначаны высокі працэнт адпаду завязі, што адаб'ецца і на аб'ёме магчымых нарыхтовак. Варта заўважыць, што па заходніх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей вышэй пералічаныя негатыўныя з'явы надвор'я так не праявіліся", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Мінпрыроды.

Па дадзеных экспертаў, на многіх балотах знізіўся ўзровень грунтавых вод. Гэта негатыўна адаб'ецца на ураджаях буякоў і журавін, калі ў летнія месяцы будзе недастаткова дажджоў.

Навукоўцы таксама чакаюць, што ў Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцях прагназуецца сярэдні ўраджай чарніц, у астатніх рэгіёнах чакаецца сярэдняя і ніжэй сярэдняй ўраджайнасць гэтай ягады.

Пры спрыяльных умовах надвор'я гадавы ўраджай брусніц у Брэсцкай і Віцебскай абласцях будзе сярэднім, у астатніх — ніжэй сярэдняга. Бедны ўраджай буякоў чакаецца ў Гомельскай, Мінскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях, у астатніх рэгіёнах краіны гэтых ягад ўдасца сабраць крыху больш. Мала вырасце журавін у гэтым годзе ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях.

"З-за моцных дажджоў у маі-пачатку чэрвеня ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях месцамі адзначана першая хваля каласавікоў (белыя грыбы, падбярозавікі, чырвонагаловікі). Тут жа зафіксаваны і першыя лісічкі, хоць і ў нязначных маштабах. Грыбы перасталі расці, як толькі ўсталявалася стабільна высокая тэмпература і нізкая вільготнасць паветра", — распавялі ў Мінпрыроды.

Навукоўцы лічаць, што сёлета беларускім грыбнікам не пашанцуе з падасiнавiкамі, ліскамі і белымі грыбамі. Крыху больш за ўдасца сабраць апенек. Па дадзеных спецыялістаў, ураджай грыбоў будзе залежаць ад умоў надвор'я ў жніўні і верасні.

Стужка навiн
0