https://bel.sputnik.by/20150706/1016056989.html
Фестываль “Наш Грунвальд” пройдзе 25-26 ліпеня ў Дудутках
Фестываль “Наш Грунвальд” пройдзе 25-26 ліпеня ў Дудутках
Sputnik Беларусь
Штогадовы міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі пройдзе ў сёмы раз у Мінскай вобласці, у ім возьмуць удзел прадстаўнікі клубаў... 06.07.2015, Sputnik Беларусь
2015-07-06T16:13+0300
2015-07-06T16:13+0300
2023-02-23T14:03+0300
у беларусі
навіны
культура
увесь свет
еўропа
мінская вобласць
гісторыя
культурна-масавыя мерапрыемствы
культура і мастацтва
стыль жыцця
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101597/12/1015971272_0:0:0:0_1920x0_80_0_0_77d6e99e9ff3ec9fc6b434e6c9da32f1.jpg
МІНСК, 6 ліп — Sputnik. Мерапрыемства прысвечана ваеннай і свецкай культуры, традыцыям нашых продкаў і ставіць сваёй мэтай сфармаваць і ўмацаваць павагу да гісторыі Бацькаўшчыны.Галоўнае мерапрыемства фестывалю "Наш Грунвальд" — рэканструкцыя бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года каля прусскага мястэчка Грунвальд паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна і Вялікім княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім."Святкаванне гадавіны легендарнай перамогі нашых продкаў пад Грундвальдам, галоўным мерапрыемствам якога ў Беларусі ў апошнія гады з'яўляецца фестываль "Наш Грунвальд", ставіць сваёй мэтай прыцягненне ўвагі шырокіх слаёў грамадскасці да забытых старонак гісторыі нашай краіны", — распавялі арганізатары мерапрыемства.Штогод у межах фестывалю ладзяцца рыцарскія турніры, турніры лучнікаў, масавыя бітвы, відовішчныя конныя турніры па правілах XIV стагоддзя, а адразу на некалькіх канцэртных пляцоўках праходзяць канцэрты з удзелам лепшых фольк і рок калектываў Беларусі, Украіны і іншых краін, ладзяцца майстар-класы па сярэднявечных танцах, працуе "горад майстроў".Пляцоўкі фестывалю:
увесь свет
еўропа
мінская вобласць
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , культура, увесь свет, еўропа, мінская вобласць, гісторыя, культурна-масавыя мерапрыемствы, культура і мастацтва, стыль жыцця, стыль жыцця і адпачынак, актыўны адпачынак, беларусь эпохі сярэднявечча, беларусь
у беларусі, навіны , культура, увесь свет, еўропа, мінская вобласць, гісторыя, культурна-масавыя мерапрыемствы, культура і мастацтва, стыль жыцця, стыль жыцця і адпачынак, актыўны адпачынак, беларусь эпохі сярэднявечча, беларусь
Фестываль “Наш Грунвальд” пройдзе 25-26 ліпеня ў Дудутках
16:13 06.07.2015 (абноўлена: 14:03 23.02.2023) Штогадовы міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры і музыкі пройдзе ў сёмы раз у Мінскай вобласці, у ім возьмуць удзел прадстаўнікі клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы і Расіі.
МІНСК, 6 ліп — Sputnik. Мерапрыемства прысвечана ваеннай і свецкай культуры, традыцыям нашых продкаў і ставіць сваёй мэтай сфармаваць і ўмацаваць павагу да гісторыі Бацькаўшчыны.
Галоўнае мерапрыемства фестывалю "Наш Грунвальд" — рэканструкцыя бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года каля прусскага мястэчка Грунвальд паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна і Вялікім княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім.
"Святкаванне гадавіны легендарнай перамогі нашых продкаў пад Грундвальдам, галоўным мерапрыемствам якога ў Беларусі ў апошнія гады з'яўляецца фестываль "Наш Грунвальд", ставіць сваёй мэтай прыцягненне ўвагі шырокіх слаёў грамадскасці да забытых старонак гісторыі нашай краіны", — распавялі арганізатары мерапрыемства.
Штогод у межах фестывалю ладзяцца рыцарскія турніры, турніры лучнікаў, масавыя бітвы, відовішчныя конныя турніры па правілах XIV стагоддзя, а адразу на некалькіх канцэртных пляцоўках праходзяць канцэрты з удзелам лепшых фольк і рок калектываў Беларусі, Украіны і іншых краін, ладзяцца майстар-класы па сярэднявечных танцах, працуе "горад майстроў".
- рысталішча — галоўная пляцоўка фестывалю, на якой будуць праходзіць спаборніцтвы рыцараў (маштабны конны турнір, пешы рыцарскі турнір і турнір зброеносцаў, бітва пяцёрак, турнір лучнікаў, турнір алебардзістаў, тэатралізаваная рэканструкцыя "Грундвальскай бітвы");
- канцэртная пляцоўка — дзве сцэны, на якіх цягам двух дзён будуць выступаць рок-фольк гурты;
- цэнтральная пляцоўка сядзібы "Дудуткі" — на ёй будуць ладзіцца майстар-класы па старажытных танцах, тэатралізаваныя пастаноўкі, сярэднявечныя гульні, удзел у якіх зможа ўзяць любы ахвочы;
- гандлёвыя рады — цягам часу ўсяго фестывалю тут можна будзе пазнаёміцца з работай майстроў і рамеснікаў;
- інтэрактыўныя пляцоўкі прапануюць гасцям фестывалю паўдзельнічаць у сярэднявечных гульнях, спаборніцтвах, вывучыцца страляць з лука і арбалета.