Старшыня Еўрапарламента павіншаваў Ніла Гілевіча

© Sputnik / Виктор ТолочкоПаэт Ніл Гілевіч
Паэт Ніл Гілевіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Народны паэт Беларусі і прафесар быў адзначаны прэміяй “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава.
МІНСК, 7 ліп — Sputnik. Прэміяй імя Васіля Быкава ўзнагароджваюцца выбітныя дзеячы культуры, якія прысвяцілі сваю грамадзкую і творчую дзейнасць Беларусі. Сёлета лаурэятам прэміі стаў паэт Беларусі Ніл Гілевіч, паведамляюць СМІ.
У лісце да паэта старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц нагадаў, што прэмія "За свабоду думкі" з'яўляецца найвышэйшай узнагародай Еўрапейскага звязу за намаганне ў абароне правоў чалавека, яна ўганароўвае асобаў, групы людзей і арганізацыі за значны ўнёсак у пашырэньне свабоды думкі".
"Я зычу Вам, паважаны прафэсар Ніл Сымонавіч Гілевіч, моцы духу, і спадзяюся на лепшую будучыню для вашай краіны і яе народу. Каб мы ўсе разам з вамі пабачылі плён вашай працы- будучую свабодную, незалежную і дэмакратычную Беларусь, якая будзе роўнай у эўрапейскай сям'і народаў",- сказаў старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц.
Ваш выбітны ўнёсак у беларускую культуру і нацыянальнае адраджэньне і як паэта, і як палітыка шырока вядомы і па-за межамі Беларусі, падкрэсліў Шульц.
Паводле яго слоў, ён усведамляе, "колькі адвагі, цярпення, моцы і неверагоднай сілы волі вымагае справа Гілевіча".
Стужка навiн
0