Арганізатары “ДнеПроРок” вызначылі хэдлайнераў

© Sputnik / Максім Багавід / Перайсці ў медыябанкГлеб Самойлаў & The Matrixx - удзельнікі фестывалю "ДнеПроРок"
Глеб Самойлаў & The Matrixx - удзельнікі фестывалю ДнеПроРок - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гурт “Включай микрофон!” будзе граць прыкладна 50 хвілін, Глеб Самойлаў – толькі 40.
МІНСК, 7 ліп — Sputnik. Арганізатары фэсту вызначылі хэдлайнераў, усталяваўшы для кожнага з іх прыкладныя абмежаванні па часе. Таксама напярэдадні сталі вядомы вынікі інтэрактыўнага галасавання — адкрываць другі і трэці дзень фестываля будуць беларускія гурты Asper X и "Грани" адпаведна.
Усталяваныя тэрміны выступленняў былі апублікаваны на афіцыйнай старонцы фестываля ў ВК. На пытанне карэспандэнта Sputnik аб тым па якіх крытэрыях больш часу аддавалася таму ці іншаму ўдзельніку арганізатар фестываля Лазараў адказваць адмовіўся.
"У мяне добрае выхаванне, і таму я гатовы прыняць прабачэнні за гэтае пытанне. Калі вас не задавальняе такой расклад, зрабіце свой фэст і культывуйце там свае больш, чым сумнёвыя перавагі", — сказаў ён.
Варта адзначыць, што арганізатары падобных мерапрыемстваў звычайна не ўдакладняюць часовыя межы выступаў роўных па ўзроўню артыстаў. Ва ўсялякім выпадку, не афішуюць гэтыя расклады.
Такім чынам, Глеб Самойлаў — знакавая фігура рускага року,былы ўдзельнік легендарнага гурта "Агата Кристи" будзе граць 40 хвілін, а малады піцерскі гурт "Включай микрофон!" — 50. Дарэчы, "Включай микрофон!" быў заяўлены ў лайн-ап фестываля замест гурта "Дай Дорогу!".
Зараз лайн-ап выглядае наступным чынам:
10 ліпеня
AKUTE – 40 хвілін (РБ)
“ АнимациЯ” – 50 хвілін (РФ)
FRAG –30 хвілін (РБ)
“Декабрь” – 50 хвілін (РФ)
“Включай микрофон!” – 50 хвілін (РФ)
“Братья Карамазовы” – 50 хвілін (Украина)
МORDOR – 60 хвілін (РФ)
“Кукрыниксы” – 60 хвілін (РФ)
DRUM Ecstasy – 30 хвілін (РБ)
11 ліпеня
Asper X – 20 хвілін (РБ)
“Жамки” – 30 хвілін (РФ)
“Операция пластилин” – 30 хвілін (РФ)
“Ангел НеБес” – 40 хвілін (РФ)
“Реанимация” – 40 хвілін (Украина)
“Северный флот” – 60 хвілін (РФ)
“Слот” – 60 хвілін (РФ)
Лінда – 60 хвілін (РФ)
“Наив” – 60 хвілін (РФ)
“Бригадный подряд” – 60 хвілін (РФ)
12 ліпеня
“Грани” – 20 хвілін (РБ)
“Ойра” – 40 хвілін (РБ)
“Гроттеск” – 30 хвілін (РФ)
F.P.G – 50 хвілін (РФ)
Глеб Самойлаў & The Matrixx – 40 хвілін (РФ)
“ Пилот” – 60 хвілін (РФ)
Louna – 60 хвілін (РФ)
Таксама сталі вядомы вынікі інтэрактыўнага галасавання, і такім чынам вызначаліся пераможцы.
Галасаванне павінна было вызначыць два беларускіх маладых гурты, якія б адкрывалі першы і другі фестывальныя дні. Пераможцамі сталі гурты Asper X и "Грани".
Большасць удзельнікаў галасавання засталося незадаволена вынікамі, аб чым сведчыць шмат негатыўных каментароў у афіцыйнай суполцы фестываля ў ВК.
Стужка навiн
0