МІНСК, 9 ліп — Sputnik. Беларусь звярнулася да РФ за новым крэдытам, сума якога складае 3 мільярды долараў ЗША, улады Расіі прапрацоўваюць гэтае пытанне, паведаміў міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў.
Раней у Уфе намеснік кіраўніка Мінфіна Расіі Сяргей Сторчак заявіў, што расійскі ўрад у чацвер прыме рашэнне аб прадастаўленні рэспубліцы чарговага крэдыту, не ўдакладніўшы пры гэтым, пра якую суму ідзе гаворка.
"Пытанне будзем яшчэ прапрацоўваць з улікам ходу рэалізацыі папярэдняй праграмы, якая не была выканана ў поўным аб'ёме", — сказаў Сілуанаў, адзначыўшы, што сума крэдыту можа скласці 3 мільярды долараў.
Паводле яго слоў, сёння на пасяджэнні ўрада Расіі разглядаецца прадастаўленні Беларусі другой частцы крэдытнай падтрымкі ў памеры 760 мільёнаў даляраў.
"Сёння (рашэнне — Sputnik) будзе прынята, і мы ў ліпені гэтыя грошы ім вернем", — сказаў кіраўнік Мінфіна.
Раней прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што на сустрэчы ў Уфе, дзе ў гэтыя дні праходзяць саміты БРІКС і ШАС, Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка закраналі пытанне прадастаўлення Беларусі чарговага крэдыту. Аднак, пра словах Пяскова, дэталёва выдачу падтрымкі кіраўнікі дзяржаваў не прапрацоўвалі. У красавіку Беларусь ужо атрымала ад РФ Расія 110 мільёнаў долараў на пагашэнне працэнтаў па расейскім крэдыце, выдадзенаму ў 2010 годзе.