МІНСК, 9 ліп —Sputnik. Камфартабельныя назіральныя пляцоўкі для турыстаў плануецца абсталяваць на касмадроме Байканур да 2017 года, паведаміў дырэктар дэпартамента індустрыі турызму міністэрства па інвестыцыях і развіцці Казахстана Цімур Дуйсенгаліеў.
"На Байкануры да 2017 года, можа быць, раней, атрымаецца пабудаваць камфартабельныя назіральныя пляцоўкі і забяспечыць больш лёгкі рэжым для таго, каб можна было ездзіць і глядзець старты ракет", — сказаў ён у чацвер на брыфінгу.
Пры гэтым Дуйсенгаліеў удакладніў, што ў зараз "пляцоўкі нічым не абсталяваны — трэба адпаведная інфраструктура".
Паводле інфармацыі дырэктара дэпартамента, плануецца, што ў праекце прымуць удзел казахстанскія і замежныя інвестары, а пляцоўкі будуць разлічаны прыкладна на дзве сотні чалавек.
"Засталася толькі перамоўная стадыя: ёсць людзі, гатовыя ўкласці туды грошы, ёсць людзі, гатовыя прывесці тысячы турыстаў", —падкрэсліў Дуйсенгаліеў.
Касмадром Байканур размешчаны ў Кызылардынскай вобласці на поўдні Казахстана. Расія арандуе комплекс (у тым ліку аднайменны горад) да 2050 года.
Горад Байканур на перыяд арэнды мае статус горада федэральнага значэння.