Выстава прысвечаная мовазнаўцу Насовічу адкрылася ў Мінску

Падпісацца
У Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь распачала працу экспазіцыя “Ад Слова да Слоўніка”.

МІНСК, 9 ліп — Sputnik. Выстава прысвечана 145-годдзю са дня выхаду ў свет выдання "Слоўнік беларускай мовы" — грунтоўнай навуковай працы вядомага літаратара, лексікографа, фалькларыста Івана Іванавіча Насовіча.

У кнізе змяшчаецца больш за 30 000 слоў, запісаных аўтарам ад насельніцтва Магілёўскай, Мінскай і Гродзенскіх губерняў, а таксама выбраных з фальклорных твораў, літаратурных помнікаў старажытнага беларускага пісьменства.

"Слоўнік беларускай мовы" Насовіча і на сённяшні дзень застаецца выдатнай працай беларускай лексікаграфіі, у 1983 годзе выйшла яго факсімільнае выданне.

На выставе "Ад Слова да Слоўніка" можна ўбачыць выданне "Слоўніка беларускай мовы (1870), якое з'яўляецца бібліяграфічнай рэдкасцю, а таксама матэрыялы, што распавядаюць пра выдатнага беларускага дзеяча.

Экспазіцыю можна наведаць па буднях з 9 да 18 гадзін, яна будзе працаваць да 30 верасня 2015 года.

Стужка навiн
0