МІНСК, 11 ліп — Sputnik. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт абверг інфармацыю, якая з'явілася ў беларускіх СМІ, аб тым, што на будоўлі пасольства Туркменістана працоўныя мігранты адмаўляюцца працаваць з-за няякаснага харчавання.
Напярэдадні ў Байнэце з'явілася інфармацыя, што на будпляцоўцы амбасады, на якой працуюць будаўнікі з Туркменістана, Узбекістана і Украіны, забаставалі рабочыя, незадаволеныя якасцю хлеба.
"Супрацоўнікі ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама наведалі будаўнічую пляцоўку, дзе ўзводзіцца пасольства Туркменістана, і сустрэліся з працоўнымі па пытанні арганізацыі харчавання. Усе апытаныя будаўнікі вельмі станоўча выказаліся аб смакавых якасцях страў, якія прысутнічаюць у іх штодзённым рацыёне", — гаворыцца ў паведамленні.
Там таксама адзначаецца, што на будпляцоўцы для работнікаў арганізавана трохразовае паўнавартаснае харчаванне, а ў меню пастаянна ёсць садавіна і кісламалочныя прадукты.
"Што тычыцца хлебабулачных вырабаў, то тут выпечка і хлеб прывозяцца прама з Хлебзавод №1, заўсёды ўсё свежае", — падкрэсліваюць у Мінскім гарвыканкаме.