Таццяна Наўка выходзіць замуж

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкТаццяна Наўка
Таццяна Наўка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спартсменка не стала раскрываць усіх падрабязнасьцяў магчымай радаснай падзеі.

МІНСК, 12 ліп — Sputnik. Фігурыстка Таццяна Наўка гэтым летам выйдзе замуж, паведамляюць расійскія СМІ.

Алімпійская чэмпіёнка ў танцах на лёдзе праз дзесяць гадоў сумеснага жыцця ў 2010 годзе развялася са сваім мужам таксама фігурыстам Аляксандрам Жуліным. Ад гэтага шлюбу ў Наўкі ёсць 15-гадовая дачка Аляксандра. А ў жніўні мінулага года ў знакамітай спартсменкі, якая адзначыла ў гэтым годзе 40-гадовы юбілей, нарадзілася другая дачка, якую назвалі Надзея.

"Я сапраўды выходжу замуж гэтым летам. Урачыстасць плануецца ў Сочы. Дату пакуль трымаем у сакрэце", — сказала Наўка.

Фігурыстка не стала раскрываць імя свайго будучага мужа. "Пра ўсё даведаецеся ў бліжэйшы час", — падкрэсліла яна.

Наўка тройчы станавілася чэмпіёнкай Расіі ў танцах на лёдзе (2003, 2004, 2006), у яе скарбонцы таксама тры залатыя медалі чэмпіянатаў Еўропы (2004-2006), дзве чэмпіянатаў свету (2004, 2005). Акрамя гэтага ў пары з Раманам Кастамаравым яна выйграла Алімпіяду-2006 у Турыне.

Стужка навiн
0