Чарговая рэгістрацыя: БХД ідзе на рэкорд

© Sputnik / Андрей Александров / Перайсці ў медыябанкСцягі БХД на "Дні волі" ў Мінску
Сцягі БХД на Дні волі ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Хрысціянскія дэмакраты пададуць дакументы ў Кнігу рэкордаў Гінеса, калі Мінюст у пяты раз адмовіць ім у рэгістрацыі партыі.

МІНСК, 14 ліп — Sputnik. Міністэрства юстыцыі Беларусі ў панядзелак увечары прыняло дакументы, неабходныя для рэгістрацыі партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя (БХД) — гэта ўжо пятая спроба хрысціянскіх дэмакратаў легалізавацца ў Беларусі.

Аргкамітэт па стварэнні партыі БХД існуе ў Беларусі ўжо каля дзесяці гадоў. Першая беспаспяховая спроба зарэгістраваць партыю была прадпрынятая ў канцы 2007 года. Гэтак жа безвынікова хрысціянскія дэмакраты хадзілі ў Мінюст у 2009, 2010, 2012 гадах. Кожны раз спецыялісты міністэрства знаходзілі ў пададзеных дакументах "шэраг неадпаведнасцяў і супярэчнасцяў".

"У нас на руках копія заявы, што дакументы прынятыя. Мы перадалі ў тым ліку спіс з прозвішчамі больш за тысячу заснавальнікаў. Цяпер будзем чакаць адказ і паглядзім", — заявіў Sputnik сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Віталь Рымашэўскі.

Паводле яго слоў, падчас папярэдніх спробаў зарэгістравацца на радавых заснавальнікаў спрабавалі ўздзейнічаць адміністрацыйнымі метадамі.

"Калі падаюцца дакументы на рэгістрацыю, трэба ўказваць месца працы грамадзян. Мы не аднойчы сутыкаліся з сітуацыяй, калі нашых радавых заснавальнікаў дырэктар прадпрыемства або ідэолаг выклікаў да сябе і ставіў перад выбарам — месца працы або партыя. Людзі адмаўляліся ад партыі, і ў нас ўзнікалі недакладнасці ў устаноўчых дакументах", — растлумачыў Рымашэўскі.

Сустаршыня аргкамітэта заявіў, што "ў выпадку чарговай адмовы Мінюста зарэгістраваць партыю хрысціянскія дэмакраты пададуць дакументы ў кнігу рэкордаў Гінеса — як палітычная сіла, найбольшая колькасць раз атрымала адмову ў рэгістрацыі".

Стужка навiн
0