ВС абвесціць рашэнне па касацыі на расстрэльны прысуд

© Sputnik / Виктор ТолочкоВярхоўны суд Рэспублікі Беларусь
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прысуджаны да расстрэлу за забойства і згвалтаванне дзяўчыны абскардзіў рашэнне суда.

МІНСК, 14 ліп —Sputnik. Вярхоўны суд прыступіў да разгляду касацыйнай скаргі на прысуд жыхара Рэчыцы, якога Гомельскі абласны суд раней прысудзіў да выключнай меры пакарання за жорсткае забойства і згвалтаванне 19-гадовай дзяўчыны.

19-гадовая жыхарка раённага горада была забіта з асаблівай жорсткасцю і згвалтавана, яе цела 29 жніўня 2013 года выявіў вартаўнік каля Дома творчасці моладзі ў цэнтры Рэчыцы.

Вінаватым у злачынстве гомельскі абласны суд прызнаў 21-гадовага жыхара Рэчыцы і вынес яму смяротны прысуд 18 сакавіка 2015-га.

"Сёння ў 12.00 у Вярхоўным Судзе будзе абвешчана рашэнне па разглядзе касацыйнай скаргі жыхара Рэчыцы, асуджанага да выключнай меры пакарання за жорсткае забойства і згвалтаванне 19-гадовай дзяўчыны", — паведаміла Sputnik ў аўторак прэс-сакратар ВС Юлія Ляскава.

Стужка навiн
0