Юлія Хвошч, Sputnik.
Першы міжнародны фестываль "ДнеПроРок" атрымаўся. Адбыўся ён не гледзячы на злобныя каментары ў сацсетках і скептычнае стаўленне да яго правядзення большасці прыхільнікаў рок-музыкі — тых, хто не паверыў у тое, што ў Беларусі магчыма правядзенне такога мерапрыемства. Не паверылі магчыма і таму, што квіткі на фестываль каштавалі больш, чым танна. І дарма. На фестывалі прысутнічала каля 2000 чалавек, усё праходзіла ў дэмакратычнай атмасферы, па словах наведвальнікаў фестываля арганізатары справіліся "на ўра".
Арганізатары здолелі
Усе тры фестывальныя дні прайшлі ў даволі добразычлівай атмасферы. І калі ў першы дзень яшчэ можна было сустрэць незадаволеных гукам ці тым, што гандлёвыя палаткі вынесены за тэрыторыю фестывалю, то потым настрой не магло сапсаваць нават надвор'е і слупы пылу, якія ўздымаліся над танц-пляцоўкай.
Супрацоўнікі міліцыі ставіліся да наведвальнікаў музычнага свята лаяльна — падчас правядзення фестывалю быў састаўлены толькі адзін адміністрацыйны пратакол. Харчаванне ад Чавускага РАЙПО было танным і смачным.
Акрамя палатак з ежай, працавалі кропкі з фестывальным мэрчэм і нават адзеннем — прадаўцы прадугледзелі, што надвор'е будзе не самым устойлівым, таму адразу на месцы можна было набыць цёплае адзенне ці нават дажджавік, які вельмі спатрэбіўся фатографам у трэці фестывальны дзень.
"Нам вельмі спадабаўся фестываль, тым больш, што ён праходзіў упершыню. Усяго дастаткова, усё праходзіць добра. Супрацоўнікі міліцыі да ўсяго ставяцца лаяльна. Мінусаў у арганізацыі мы не бачым, акрамя таго, што нам сёння не хапіла юшкі — яна тут вельмі смачная і хутка заканчваецца", — распавялі карэспандэнту Sputnik мінскія наведвальнікі фэсту.
На фестываль прыязджалі на машынах, роварах і цягніках. Тут былі госці з розных гарадоў Расіі і Беларусі. У прыватнасці з Мінска быў арганізаваны цэлы аўтобусны тур. Большасць гасцей пражывала ў намётавым лагеры, астатнія — у гасцініцах ці здымалі жыллё ў бліжэйшых населеных пунктах.
"Мне падабаецца арганізацыя фестывалю, тут усё вельмі дэмакратычна. Намётавы лагер стаіць асобна, і кожны сябе адчувае ў пэўнай ступені вольна. Кошты на харчаванне ўсіх задавальняюць, у лагеры ёсць вада, усяго дастаткова. Адзінае, што можна было б крыху паправіць — гэта спыніць вецер", — распавяла арганізатар аўтобуснага тура Марына Калеснікава.
Незадаволеных не засталося
На думку вядучага мерапрыемства і дырэктара гурта "Бригадный подряд" Іллі Залатухіна галоўнае гэта тое, што мерапрыемства адбылося і адразу гучна заявіла пра сябе. Задаволенымі засталіся ўсе — і наведвальнікі, і артысты.
"Арганізатарам было вельмі складана сабраць разам такое сузор'е топавых артыстаў. Не кожны расійскі фестываль можа пахваліцца такім лайн-апам, як "ДнеПроРок", і вельмі добра, што з'явіўся такі фествыль, дзякуючы ініцыятыве аб'яднання "Рэспубліка рока", — сказаў Залатухін.
Па яго словах, артысты таксама засталіся задаволены. Музыканты наогул любяць летнія фестывалі, таму што для іх гэта амаль адзіная магчымасць пабачыць сваіх сяброў — калег з іншых гуртоў, што не дазваляе зрабіць шчыльны гастрольны графік у канцэртны сезон.
"Заўжды вельмі прыемна пабачыць сваіх таварышаў, пагутарыць з імі, тым больш на такім добрым фестывалі і на гасціннай беларускай зямлі, дзе ўсе ўсміхаюцца", — адзначыў вядоўца фестывалю.
Залатухін упэўнены, што фестываль чакае вялікая будучыня і што распачатую "Рэспублікай рока" справу трэба абавязкова працягваць.
На фестывалі было не так многа людзей, як звычайна бывае на такіх мерапрыемствах. Магчыма, беларусы проста не паверылі ў тое, што фестываль усё ж-такі пройдзе. Нават у сацсетках за дзень да фестывалю хадзілі чуткі, што "ДнеПроРок" можа наогул не адбыцца.
У каментах пісалі: "Ці не здарыцца так, што вы зараз усталюеце сцэну, на яе выйдуць 2-3 беларускія гурты, хто-небудзь прыедзе з Украіны і не вельмі цікавы гурт з Расіі, мы набудзем квіткі, а вы прынясеце нам прабачэнні і знікніце?"
Але ўсё адбылося менавіта так, як і было запланавана арганізатарамі і ўсе атрымалі тое, што і хацелі.
"Той, хто прыехаў сюды — не пашкадаваў ні на момант, а тыя, хто не трапіў — няхай кусаюць локці", — сказаў Залатухін.
Арганізатары мерапрыемства адзначылі, што асабліва незадаволеных пакуль не сустракалі.
"Калі госці фестывалю кажуць, што ўсё добра, то гэта вельмі прыемна. Думаю, што артысты таксама задаволены — усе прыехалі, ніхто не адмовіўся ад выступлення. Калі і ўзнікаюць якія-небудзь пытанні, то мы іх адразу вырашаем", — распавёў карэспандэнту Sputnik адзін зў арганізатараў фестывалю Аляксандр Лазараў.
Да наступнага года, "ДнеПроРок"
Па словах арганізатараў "ДнеПроРок"-2016 абавязкова будзе. Сама ідэя фестывалю, яго маштаб і, канешне, зорны лайн-ап прыйшліся да спадобы ўсім.
"У наступным годзе фестываль абавязкова адбудзецца, але будзе мець ужо куды большыя маштабы, гэта была толькі першая спроба правесці фэст", — сказаў Лазараў.
Ён таксама адзначыў, што сваю назву фестываль атрымаў не для таго, каб абмежаваць мерапрыемства прасторай Беларусі, Расіі і Украіны, а хутчэй для таго, каб узмацніць ментальны саюз братэрскіх народаў мінуючы пры гэтым палітычныя аспекты. Арганізатары таксама не выключаюць з'яўленне ў будучым на фестывалі калектываў з далейшага замежжа.
"Няхай наш Днепр і наш рок ведаюць ва ўсім свеце, няхай самі прыязджаюць да нас у госці, але няхай толькі не ваююць. Межаў ніякіх няма, і я бы не здівіўся, калі б на фестывалі загучалі якія-небудзь англамоўныя ці франкамоўныя каманды", — падкрэсліў Лазараў.
Арганізатар нагадаў, што "ДнеПроРок" — гэта перш за ўсё якасная музыка, якаснае асвятленне, якасныя тэксты і якасны адпачынак.
Перад выступленнем апошняга гурта Louna вядоўцы фестывалю Таня Puls і Ілля Залатухін падзяквалі арганізатараў за велізарную працу, якая была праведзена напярэдадні мерапрыемства, а таксама таго, хто ўсе тры дні знаходзіўся на фестывалі, але працаваў.
"Я зараз кажу пра, бадай, найлепшага рэжысёра па святле ў Расіі — Дзмітрыя Райдугіна. Гэта вельмі таленавіты і непрадказальны чалавек, і менавіта дзякуючы яму мы пабачылі чароўнае светлавое аздабленне", — сказаў Залатухін са сцэны.
Асобая падзяка была выказана супрацоўнікамі міліцыі, хуткай дапамогі і пажарным, якія "не гледзячы на дождж і вецер забяспечылі спакойнае правядзенне мерапрыемства".